ПЕЦЯРБУРГСКІЯ «ЗОРКІ» НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

22-23 ліпеня на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Санкт-Пецярбургскага Малога тэатра камедыі.

Віцебскія гледачы сустрэнуцца з вядомымі артыстамі, якія добра знаёмы ім па кінастужках і тэлесерыялах.

Спектаклі ідуць на рускай мове.

16+

22 ліпеня, 18.00

Марк Камалеці

УІКЕНД ПА-ФРАНЦУЗСКУ

Камедыя на 2-е дзеі

Па п’есе «Вось табе і Ганна!»

  НАБЫЦЬ КВІТОК 

Гэта тыповая камедыя становішчаў з чыста французскімі нюансамі.

Дзеянне адбываецца ў Парыжы, у доме Бернара і Жаклін, дзе працуе спрытная прыслужніца Ганна. Гаспадар хаты, Бернар, мяркуе правесці выходныя са сваёй каханкай Брыжыт. Для гэтага яму трэба, каб жонкі і прыслужніцы не было дома. Таму ён адпраўляе Жаклін да бацькоў, а Ганну – да яе сваякоў. Сам Бернар нібы адпраўляецца ў тэрміновую камандзіроўку.

І ўсё б нічога, ды толькі ні Ганна, ні Жаклін нікуды не збіраюцца з'язджаць. Ганна, ведаючы, што гаспадароў няма дома і жадаючы сэканоміць грошы, застаецца ў пустой кватэры. А Жаклін прыводзіць да сябе ў дом Рабэра, свайго каханка. Ганна на час ператвараецца ў «прыслужніцу двух спадароў» і імкнецца зрабіць усё, каб гэтыя пары не сустрэліся.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля – заслужаны дзеяч мастацтваў РФ Уладзімір Голуб.

У спектаклі заняты: народная артыстка РФ Ірына Мазуркевіч (іграла ў фільмах «Сказ пра тое, як цар Пётр арапа ажаніў», «Пра беднага гусара замовіце слова», «Тайна чорных драздоў», «Жыццё Кліма Самгіна», «Тры сястры»), заслужаны артыст РФ Сяргей Кузняцоў (вядомы па фільмах і серыялах «Маскарад», «Вуліцы разбітых ліхтароў», «Мянтоўскія войны», «Братва», «Сапраўдная гісторыя паручніка Ржэўскага», «Шаман. Новая пагроза»), Лізавета Аляксандрава, Кацярына Суворава, Дзяніс Партноў.

 

 

12+

23 ліпеня, 19.00

Б.Рацэр, У.Канстанцінаў

ВІНОЎНІК УРАЧЫСТАСЦІ

Камедыя на 2-е дзеі

 

  НАБЫЦЬ КВІТОК 

Гэты легендарны спектакль ідзе з нязменнымі аншлагамі цягам многіх гадоў і па праву лічыцца адной з лепшых пецярбургскіх камедый!

У кватэры загадкавай пецярбургскай дамы Веры Міхайлаўны акалічнасці сутыкаюць некалькіх зусім розных людзей. Марскі біёлаг Леанід, акцёр-няўдачнік Ігар, дзяўчына з правінцыі Вара, тэатральны крытык Елісеева, палкоўнік у адстаўцы Вадзім Пятровіч... Здаецца, што паміж гэтымі людзьмі не можа быць нічога агульнага, настолькі яны розныя і не падобныя адзін на аднаго. Але варта ім сустрэцца ў адным месцы, як пачынаюць адбывацца дзіўныя рэчы. Гэта класічная лірычная камедыя ў спалучэнні з камедыяй становішчаў прымушае гледачоў літаральна рыдаць ад рогату.

У дадатак, гэта спектакль пра каханне. Пра тое, што маска, якую надзявае чалавек, вельмі часта хавае сапраўдны твар. Пра тое, што ад нянавісці да кахання — адзін крок, і пра тое, што калі верыць у дзіва, то яно абавязкова адбудзецца!

Простая гісторыя пра перапляценне чалавечых лёсаў расказана драматургамі ў жанры вадэвіля. Гратэскавасць, буфоннасць, трагікамічны эфект, іскрысты гумар, спалучаюцца з пяшчотай, адкрытасцю і некаторай наіўнасцю персанажаў.

Рэжысёр – народны артыст Расіі Валерый Ніканенка.

У спектаклі заняты заслужаны артыст РФ Барыс Смолкін (вядомы па фільмам «Вяселле Крачынскага», «Рускі каўчэг», «Мая цудоўная няня», «Бедныя сваякі», «Ой, ма-ма-чкі!», «Гараскоп на ўдачу»), артысты Наталля Карольская, Канстанцін Куляшоў, Наталля Лыжына, Міхаіл Нікалаеў.

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X