ПАВАЖАНАЯ ВАЛЯНЦІНА ЦІМАФЕЕЎНА! З ЮБІЛЕЕМ!

З 19-ці год у тэатры! Больш за 200 роляў! Прызнанне і павага! Заслужаная артыстка Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. Калі Валянціна Петрачкова на сцэне – эпізод гэта ці галоўная роля, – гледачы сціхаюць. Назіраючы за кожным яе рухам, словам, адчуваюць: актрыса цалкам, без астатку аддадзеная сцэне, тэатру, мастацтву. І 75 год – толькі чарговы этап яе творчасці.
Дарагая, любімая Валянціна Цімафееўна!
Коласаўцы віншуюць Вас з юбілеем! Няхай не пакідае вас жаданне выходзіць да гледача з самымі цёплымі пачуццямі! Няхай глядач заўжды прымае вас шчырымі ўсмешкамі і гучнымі апладысментамі! Няхай вясна надае вам моцы на далейшую духоўную працу! Коласаўскі тэатр ганарыцца, што вы працуеце на яго сцэне!
Моцнага беларускага здароўя, нястомнага аптымізму, гарачых абдымкаў ад сяброў і родных – у гэты ваш дзень і на ўвесь год!
З узвышанымі словамі да віншаванняў далучаецца паэт Анатоль Вярцінскі.
Ёсць звон ручая, ёсць свежасць рос,
ёсць веліч вяршыні горнай.
I ёсць яшчэ адно з дзівос,
гэта — жаночая гордасць.
Яна — не прыхамаць, не капрыз,
не д'ябальская забава.
Глянуць адчужана зверху ўніз —
святое жаночае права.
Ёсць нешта ў ёй ад гор і зор.
Ды ўсё-ткі зямны яшчэ болей
позірк яе, яе дакор —
аснова зямной любові.
Добавить комментарий