НОВЫЯ ПАСЛУГІ ДЛЯ АСОБ З АБМЕЖАВАНЫМІ МАГЧЫМАСЦЯМІ

У нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа створана новая дадатковая паслуга для асоб з абмежаванымі магчымасцямі.
Цяпер работнікі тэатра будуць дапамагаць асобам з абмежаванымі магчымасцямі перасоўвацца па будынку тэатра, у прыватнасці, без перашкод трапляць у глядзельныя залы. Такая паслуга прадугледжана як для інвалідаў-калясачнікаў, так і для асоб з абмежаваннямі па зроку.
За аказаннем гэтых паслуг
неабходна папярэдне звярнуцца да адміністратараў тэатра
па тэлефоне (+275 212) 62-63-84.
Добавить комментарий