НАПРЫКАНЦЫ ВЕРАСНЯ – ГАСТРОЛІ ТЭАТРА-СТУДЫІ КІНААКЦЁРА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КІНАСТУДЫІ «БЕЛАРУСЬФІЛЬМ»

 

28 і 29 верасня на коласаўскай сцэне – гастролі заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Мінскія акцёры пакажуць для віцебскіх гледачоў дзве камедыі.

28 верасня, 19:00, – містычная камедыя «ЖЕНЩИНЫ БЕЗ ГРАНИЦ» па п’есе Юрыя Палякова ў пастаноўцы народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксандра Яфрэмава.

У камедыі Юрыя Палякова ў парадаксальнай, фантасмагарычнай, надзвычайна займальнай форме расказваецца пра незвычайна важныя для кожнага рэчы: каханне, адзінота, чаканне і надзея на шчасце, здабыткі і страты...

Закаханая пара Вера і Саша прыязджае на курорт і няспешна асвойваецца ў гасцінічным нумары. Саша здзімае з Веры парушынкі. Нішто не прадвесціць хайпу. У нейкі момант рамантычная гісторыя ператвараецца ў фантасмагорыю, калі разам з парай у нумары з’яўляюцца здані мінулага: былыя каханкі Веры і Сашы, баявая маці Веры, яе бос Маргарыта Львоўна... Утульны гасцінічны нумарок ператвараецца ў сапраўдную вар’яцкі дом, дзе ў кожнага свая праўда, свае правы і прага — ці то помсты, ці то справядлівасці, ці то самасцвярджэння. Кожны з няпрошаных гасцей лезе да шчаслівых закаханых са сваімі парадамі, цягне коўдру на сябе, спрабуючы зруйнаваць ідылію кахання.

Іскрысты гумар, займальны сюжэт камедыі, пранікнёная лірычнасць, нефармальная глыбіня і прастата выкладу, робяць спектакль «Жанчыны без межаў» прывабным для публікі, бо так лёгка зразумець герояў гэтай выдатнай п'есы кожнаму з нас…

Над спектаклем працавалі мастак-пастаноўшчык Ігар Хруцкі. Мастак па касцюмах Ніна Гурло. Кампазітар Леанід Шырын. Харэограф Сяргей Мікель.

У спектаклі занятыя заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Валерыя Арланава, Анжэла Караблёва, Людміла Кучарэнка, Анатоль Голуб, Анатоль Гур’еў, Антон Жукаў, Сяргей Лапаніцын, Дзмітрый Мухін, Рыгор Салаўёў, Вольга Дароніна, Алеся Філатава, Віялета Крыванос.

Прэм’ера адбылася 19 снежня 2019 года.

Працягласць спектакля 2 гадзіны 30 хвілін. Узроставае абмежаванне – 18+.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайце kvitki.by.

29 верасня, 19:00, – камедыя «В ПОИСКАХ ИСТИННОГО Я» па п’есе вядомага амерыканскага драматурга Джона Тобіяса.

Гэта яркая і дынамічная камедыя становішчаў пра сучасных людзей, што малюе карціны сямейнага жыцця звычайнага чалавека ў крызісе сярэдняга веку. Песа поўная абсурдных камедыйных сітуацый, у якія трапляюць дзве зусім не знаёмыя адна адной шлюбныя пары.

 

Ці існуюць лекі ад усіх сямейных крызісаў? Што ёсць праўдзівае? А што не? Як адрозніць сапраўдныя пачуцці ад пажаданых?

Інэрцыя штодзённага жыцця, яе штодзённы звыклы парадак так лёгка знішчаюць рамантызм, пяшчоту і каханне паміж людзьмі… А цудаў так хочацца! І часам яны здараюцца! Але ці заўсёды мы гатовы да іх? І ці каштуюць яны таго, што было раней?

 

Рэжысёр-пастаноўшчык – народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яфрэмаў. Мастак-пастаноўшчык Ігар Хруцкі. Мастак па касцюмах Ніна Гурло. Кампазітар Леанід Шырын. Пераклад п’есы з англійскай мовы Дзмітрыя Лебедзева і Ірыны Прохаравай.

Ролі выконваюць заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Валерыя Арланава, Юрый Баранаў, Анатоль Голуб, Сяргей Лапаніцын, Дзмітрый Мухін, Вера Палякова.

Прэмера адбылася 5 снежня 2018 года.

Працягласць спектакля – 2 гадзіны 20 хвілін. Узроставае абмежаванне – 18+.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайце kvitki.by.

Для дзяцей і падлеткаў мінскія артысты пакажуць музычную казку «АЛИСА В ЗАЗЕРКАЛЬЕ» па матывах твораў англійскага класіка Льюіса Кэрала. Спектаклі адбудуцца 28 верасня (13:00), 29 верасня (11:00, 13:00).

Гісторыя пра юную летуценніцу і вельмі цікаўную дзяўчынку Алісу, якая ў сне трапляе ў чароўную краіну «Залюстроўе», дзе з ёй адбываюцца розныя неверагодныя цуды і загадкавыя прыгоды.

Дзякуючы сваёй невычэрпнай вынаходлівасці і цікаўнасці Аліса знойдзе выйсце з кожнай сітуацыі... А дапамогуць ёй у гэтым казачныя героі, якіх яна сустрэне на сваім шляху: вясёлыя і наіўныя Траляля і Труляля, чуллівая і легкадумная Белая каралева, Залюстэркавы мудры Шалтай-Балтай, строгая і вечна павучальная Чорная каралева, мілы абаронца Алісы Белы рыцар і іншыя

Усе казачныя персанажы ўвесь час танцуюць, спяваюць, расказваюць вершы і хуткамоўкі! Весела! Ярка! Шумна! Цікава івельмі загадкава?!

Рэжысёр-пастаноўшчык - лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алег Кірэеў. Мастак-пастаноўшчык і мастак па касцюмах – Лідзія Малашанка. Харэограф-пастаноўшчык – Наталля Фурман. Кампазітар – Валер Воранаў.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Працягласць - 1 гадзіна. Узроставае абмежаванне - 3+.

Чакаем нашых гледачоў на спектаклях!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X