НАПРЫКАНЦЫ ЛЮТАГА - ГАСТРОЛІ СМАЛЕНСКАГА КАМЕРНАГА ТЭАТРА

29.12.2025
25 і 26 лютага - гастролі Смаленскага камернага тэатра (Смаленск, Расія). Расійскія артысты пакажуць для віцебскага гледача камедыю-вадэвіль з музыкай і танцамі і містычную гісторыю.
25 лютага (серада), 19:00, - камедыя-вадэвіль з музыкай і танцамі на 2-е дзеі «ХАНУМА» па п'есе Уладзіміра Канстанцінава, Барыса Рацэра па матывах твораў А.Цагарэлі.
Квіткі можна набыць анлайн.

Дзеянне адбываецца ў 2-й палове XIX стагоддзі ў Аўлабары – гандлёвым армянскім квартале старога Тыфліса, дзе, здаецца, можна купіць усё: дом, нявесту, шляхетны тытул… Тут пануе вясёлая і мудрагелістая Ханума – лепшая свацця раёна. Слава Ханумы не дае жыцця яе калегу Кабата, якая шукае магчымасць спрытнай угодай выцерці нос суперніцы.
Былы шавец, а цяпер ледзь не самы багаты ў Аўлабары купец Мікіч шукае жаніха для сваёй 16-гадовай дачкі Соны. Ён хоча выдаць юную красуню за чалавека шляхетнага паходжання, каб набыць такім чынам становішча ў грамадстве і тытул. За гэта ён гатоў заплаціць любыя грошы.
Кабата прапануе ў жаніхі старога князя Вано Панціяшвілі, які прамантачыў усё сваё багацце і маёмасць брата і марыць выгадна жаніцца. Усё магло б адбыцца, калі б у справу не ўмяшалася ўсюдыісная Ханума…1

Як ёй гэта атрымалася, ці выйшла Сона замуж па каханні, а таксама ці атрымаў яе славалюбны бацька права ўпрыгожыць сваю карэту княскім гербам - глядач даведаецца, паглядзеўшы музычны спектакль Смаленскага камернага тэатра «Ханума».
Рэжысёр-пастаноўшчык Дзмітрый Юмашаў, заслужаны работнік культуры Маскоўскай вобласці. Мастак-пастаноўшчык Святлана Архіпава, заслужаны мастак Расіі. Кампазітар Гія Канчэлі, народны артыст СССР. Балетмайстар Алена Ягорава, заслужаны работнік культуры Расіі. Рэпетытар па вакале Наталля Рагачова. Мастак па святле Мікалай Агафонаў, заслужаны мастак Расіі.
Прэм'ера - 27 сакавіка 2025 года. Узроставае абмежаванне - 16+. Працягласць - 2 гадзіны 15 хвілін. Спектакль ідзе на рускай мове.
26 лютага (чацвер), 19:00, - містычная гісторыя на 2-е дзеі «ПИКОВАЯ ДАМА» паводле аднайменнай аповесці.
Квіткі можна набыць анлайн.

Пушкінская аповесць «Пиковая дама» ў чытанні галоўнага рэжысёра Смаленскага камернага тэатра Пятра Арлова – гэта маляўнічы, стылёвы, напоўнены арыгінальнай і прыгожай музыкай спектакль. Гэта сцэнічная фантазія, дзе драматычная гісторыя беднай дзяўчыны – выхаванкі старой графіні, – якая нечакана выявіла, што закаханы афіцэр з яе дапамогай пракраўся ў дом зусім не дзеля яе, мудрагеліста пераплятаецца з містычным трылерам. А створаны амаль два стагоддзі таму класічны шэдэўр набывае абсалютна сённяшняе гучанне.
Гэта гісторыя пра рок, тут ставіцца вечнае пытанне: ці маем мы моц, каб кіраваць калі не ўласным лёсам, то хаця б сваімі пакутамі? І што ёсць поспех? Пасылаецца ён нам выпадкова ці за заслугі, у якіх мы і самі сабе не заўсёды ўмеем даць справаздачу?
У спектаклі глыбока і востра закранута тэма пашыранай у XIX стагоддзі ў шляхетным асяроддзі гульні ў карты як спосабу быцця.

Але самае галоўнае – гэта, вядома, Герман – персанаж, рысы характару якога – строгі матэматычны разлік, прагматызм, а таксама здольнасць падначальваць свае пачуцці розуму – родняць яго з Напалеонам, чый феномен і чыё з'яўленне на гістарычнай арэне больш за два стагоддзі займае розумы.
Рэжысёр-пастаноўшчык Пётр Арлоў. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Архіпавай, заслужанага мастака Расіі. Кампазітар Уладзімір Брус. Балетмайстар Алена Ягорава, заслужаны работнік культуры Расіі. Мастак па святле Мікалай Агафонаў, заслужаны мастак Расіі.
Прэм'ера - 12 красавіка 2024 года. Узроставае абмежаванне - 16+. Працягласць спектакля - 2 гадзіны 40 мін з антрактам.
Квіткі на спектаклі Смаленскага камернага тэатра
можна набыць у касе тэатра імя Якуба Коласа.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля - з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед - 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.


















Добавить комментарий