НАПРЫКАНЦЫ КАСТРЫЧНІКА – ГАСТРОЛІ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ТЭАТРА БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

 

На Коласаўскай сцэне – спектаклі аднаго з самых вядомых тэатраў Беларусі. 25-27 кастрычніка запрашаем віцебскіх гледачоў на спектаклі Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі».

25 кастрычніка, 19:00 – сатырычная камедыя «МУДРАМЕР» па п’есе Мікалая Матукоўскага.

 

Распавядаюць, што вялікаму Альберту Эйнштэйну настаўнікі ставілі ў дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы. Вызначыць нормы геніяльнасці, таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават дасведчанаму псіхолагу. А вынаходнік-самавучка Мурашка прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У спробах запусціць мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходца звяртаецца ў канчатковую інстанцыю – Міністэрства ўзгаднення. З гэтага ўсё і пачынаецца…

Цікава, ці атрымае ён дазвол на вытворчасць? Ці аддзячаць людзі за гэтакі падарунак? Калі жадаеце даведацца праўды, то – калі ласка! – чакаем у Коласаўскім тэатры на гастролях Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Гарцуеў. Мастак-сцэнограф Юрый Саламонаў. Мастак па касцюмах Марына Алекна. Мастак па святле Сямён Давыдзенка.

 

Ролі выконваюць: Андрэй Дабравольскі (Міністр узгадненняў), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў (Мурашка), народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель (Загуменная), Уладзіслаў Віленчыц (Другі намеснік Міністра), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч (Першы намеснік Міністра), Наталля Халадовіч / Юлія Гружэўская (Нюра), Максім Паніматчанка / Уладзіслаў Ноздрын (Залівака).

Прэм’ера спектакля адбылася ў студзені 2019 года.

Працягласць – 2 гадзіны 20 хвілін. Узроставыя рэкамендацыі – 16+. Спектакль ідзе на беларускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.

26 кастрычніка, 19:00, – камедыя «ТЭСТЫ ДЛЯ ДАРОСЛЫХ» па п’есе харвацкага драматурга Міра Гаўрана «Не да смеху».

 

Спектакль прапануе іранічную і адкрытую размову на класічную тэму – як захаваць каханне і павагу ў сям’і.

Падчас спектакля глядач стане саўдзельнікам працэсу першаснай тэрапіі, пройдзе папулярныя псіхалагічныя тэсты і адчуе сябе часткай гэтай парадаксальнай гісторыі.

«Тэсты для дарослых» – тэрыторыя, дзе і акцёры, і гледачы змогуць не баяцца быць сапраўднымі, не заганяць сябе ў рамкі, а ў агульным патоку энергіі пражываць пачуцці, што ўзнікаюць у моманце, тут і зараз.

Калі вы гатовы да нечаканых псіхалагічных адкрыццяў і да размовы з гумарам на сур’ёзную тэму адносін, прыходзьце і праходзьце «Тэсты для дарослых» у выкананні артыстаў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

 

Пастаноўка, пераклад і музычнае афармленне Святланы Навуменка. Сцэнограф і мастак па касцюмах Юрый Саламонаў. Харэограф Дзіяна Юрчанка. Мастак па святле Сямён Давыдзенка.

Ролі выконваюць: Андрэй Дабравольскі (Барыс), Ганна Анісенка (Міа), Наталля Халадовіч (Ніна).

Прэм’ера спектакля адбылася ў кастрычніку 2022 года.

Працягласць – 1 гадзіна 40 хвілін без антракту. Узроставыя рэкамендацыі – 16+. Спектакль ідзе на беларускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.

Для віцебскіх дзяцей і падлеткаў мінскія артысты прапануюць музычны дэтэктыў «Таямніца чароўнага календара» па п'есе Міхаіла Варфаламеева «Парсючок Кнок». Спектаклі адбудуцца 26 і 27 кастрычніка (10:30, 13:00).

 

«Таямніца чароўнага календара» – гэта гісторыя, у якой ёсць месца прыгодам і, самае важнае, цудам. Менавіта ў такое падарожжа тэатр прапануе адправіцца юным тэатралам і іх бацькам. 

Героі спектакля – мілыя, кранальныя лялькі, якія, на вялікі жаль і няшчасце, засталіся кінутымі ў адзіноце. Калі дзеці вырастаюць, цацкі становяцца нікому не патрэбныя. Але ж гэтыя лялькі па-ранейшаму любяць сваіх гаспадароў. А зараз вымушаны жыць у жудасным месцы, дзе на кожным кроку іх чакае небяспека – на іх аб’яўлена паляванне. Таямніца, якую захоўвае Чароўны Каляндар, дае шанец на выратаванне. Але ці ўсе гатовыя да Цуду? А што калі аб’яднаць намаганні і разам гэты Цуд стварыць?

У спектаклі незвычайная колькасць музыкі, харэаграфіі і жывога вакалу. Стваральнікі спектакля гавораць пра вельмі важныя і патрэбныя рэчы на простай і зразумелай кожнаму дзіцяці мове.

Пастаноўка і пераклад Святланы Навуменка. Мастак-сцэнограф і мастак па касцюмах Юрый Саламонаў. Харэографія і тэксты песень Максіма Дубоўскага. 

Ролі выконваюць: Сяргей Шымко (Парсючок Кнок), Вераніка Буслаева (Мальвіна), Аляксандр Ніканенка (Кот Васіль), Дзмітрый Давідовіч / Уладзіслаў Ноздрын (Сабака Ануфрый), Уладзіслаў Віленчыц / Максім Паніматчанка (Хлам).

Прэм’ера спектакля адбылася ў кастрычніку 2020 года.

Працягласць – 1 гадзіна 25 хвілін без антракту. Узроставыя рэкамендацыі – 6+. Спектакль ідзе на беларускай мове.

Чакаем віцебскіх гледачоў
на гастролях Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі! 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X