НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР імя ЯКУБА КОЛАСА ЎЗНАГАРОДЖАНЫ СПЕЦЫЯЛЬНЫМ ДЫПЛОМАМ ПАСТАЯННАГА КАМІТЭТА САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ
12 ліпеня, падчас XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», на гала-канцэрце «Народное братство дороже всякого богатства», у межах дзён Саюзнай дзяржавы, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа быў узнагароджаны Спецыяльным дыпломам Пастаяннага Камітэта Саюзнай Дзяржавы.
Тэатр атрымаў дыплом за творчае ўвасабленне сяброўства паміж народамі Беларусі і Расіі, захаванне і папулярызацыю нацыянальнай культуры, правядзенне на высокім узроўні адукацыйнага асветніцкага праекту «Тэатральная лабараторыя» ў межах «Тэатральных сустрэч» на «Славянскім базары». Дзяржаўны сакратар Саюзнай Дзяржавы Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў уручыў дыплом і памятны падарунак дырэктару Коласаўскага тэатра Юліі Аляксандраўне Харкевіч.
Фота Аляксандра Хітрова, БелТА.
Добавить комментарий