НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ – «ВАР’ЯЦТВЫ КАХАННЯ»

90-ы сезон толькі распачаўся, а ў Коласаўскім тэатры – ужо госці! Сёння, 17 верасня, на віцебскай сцэне акцёры Маскоўскага тэатра камедыі прэзентуюць спектакль «Вар’яцтвы кахання». Аўтар праекту і рэжысёр – Мікалай Бендэра.
Што Вы зробіце, калі на юбілей супольнага жыцця жонка вырашыла зрабіць рамонт? Ды яшчэ для гэтага запрасіла дэкаратара. І да вас, зусім выпадковае, трапіў ліст кахання?
«Вар'яцтва кахання» – гэта яркі, іскрысты, захапляльны спектакль, дзе замест побытавай камедыі перад гледачом разгортваецца стыхія інтрыг і жарсці. Пышнае спалучэнне віртуознай гульні і маналогаў галоўных герояў захапляе з першых хвілін.
Менавіта тут можна ўбачыць, як пад узвышанай падставай здзяйсняюцца падманы, плятуцца змовы і разбіваюцца сэрцы, а хвацка закручаны сюжэт далучае да віру падзей усё новых і новых персанажаў.
Поспех спектакля у тым, што, не гледзячы на ўсю камічнасць сюжэта, ён дазваляе гледачу задумацца пра праўдзівыя каштоўнасці чалавечых адносін.
Спектакль ідзе на рускай мове. Пачатак а 19-й гадзіне. Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін. У спектаклі занятыя: Наталля Крачкоўская, Мікалай Бендэра, Анатоль Жураўлёў.
Чакаем вас у Коласаўскім тэатры!
Сачыце за афішай!
Добавить комментарий