НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ – ПЕЦЯРБУРГСКІЯ ЗОРКІ РАСІЙСКАГА КІНО

20-21 кастрычніка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца гастролі тэатральна-канцэртнага агенцтва «Антракт». У спектаклях прымуць удзел зоркі расійскага кіно.
16+ 20 кастрычніка, 18.00 Лілія Моцар ВАМ СМЕШНА... А МНЕ ЖАНІЦЦА Камедыя на 2-е дзеі У санаторыі для акцёраў сустракаюцца двое – Ён і Яна. Калісьці даўно ў маладосці яны былі закаханыя адно ў аднаго, але ў першую шлюбную ноч Ён пераблытаў сваю нявесту з іншай… Ці пазнаюць яны адно аднаго альбо зробяць выгляд, што незнаёмыя? Што абяцае ім сустрэча, бо ў санаторыі ізноў мяркуецца вяселле – медсястры Галачкі, якая ніяк не выйдзе замуж, і пастаяльца санаторыя. Чым скончыцца гэтае вяселле? Спектакль ідзе на рускай мове. Рэжысёр Раман Камхен. У спектаклі бяруць удзел зоркі расійскага тэатра і кіно Вольга Гардзійчук, Таццяна Бяляева, Дзяніс Партноў, Сяргей Выбарнаў. Вольга Гардзійчук здымалася больш чым у 45 кіна- і тэлестужках. Сярод іх: «Свае-2» (Надзея), «Эра Стральца» (Юля Казначэева), «Апошняе падарожжа Сіндбада» (Света), «Мянтоўскія войны-2» («Надзея Мікалаеўна), «Вуліцы разбітых ліхтароў-10» (Зоя Іванаўна) і многіх іншых. Сяргей Выбарнава вы можаце ведаць па фільмах «Вуліцы разбітых ліхтароў-8» (Паршыкаў), «Тайны следства-16» (Сомаў, бацька Ніны), «Мянтоўскія войны-11» (генерал Рошчын) і іншых. Дзяніс Партноў вядомы па фільмах «Апошняе падарожжа Сіндбада» (Валянцін Савельеў), «Бывай, «макараў»! (Аркадзь, судмедэксперт), «Тайны следства-13» (начальнік аховы рынку), «Чужы» (Андрэй, падпалкоўнік у СІЗО), «Пяць хвілін цішыні. Вяртанне» (Пётр Кандрашоў) і іншыя. Таццяна Бяляева здымалася ў серыяле «Ікорны барон» (жонка Ягорыча). |
14+ 21 кастрычніка, 19.00 Лілія Моцар МУЖЧЫН ШМАТ НЕ БЫВАЕ Камедыя на 2-е дзеі Спектакль пастаўлены па п’есе «Два мужы па кошце аднаго». Муж, жонка і лепшы сябар. Любоўная калізія магла б выйсці вытанчанай і куртуазнай, як у французскім рамане. Але ўсе планы маладых бурыць раптоўны прыезд шалапутнай цёткі і яе незамужняй дачкі. У сваякоў заўсёды свой погляд на чужы шлюб. Цётка-тыран і дачка-сіняя панчоха навядуць парадак у гэтым «логаве распусты». На арэхі дастанецца ўсім! І дарэчы, хто бацька дзіцяці?! Спектакль ідзе на рускай мове. Рэжысёр Раман Камхен. У галоўнай ролі - маладая актрыса Ганна Лутцава, вядомая па фільмах і серыялах «Бандыцкі Пецярбург-7: Перадзел» і «Бандыцкі Пецярбург-8: Тэрмінал» (сяброўка мільянера Няфёдава), «Шпількі» (Стрыптызёрша), «Слова жанчыне» (Тамара Лясная). У іншых ролях – лаўрэат міжнародных конкурсаў, артыстка «Пецярбург-канцэрта» Любоў Каняева, Паліна Воранава (фільмы «Мамачка, я кілера кахаю», «Следчы Ціханаў», «Оперы-2. Хроніка забойнага аддзела»), Аляксандр Волкаў (цэнтральныя ролі ў серыялах «Вяртанне Мухтара-3», «Вяртанне Мухтара-4», «Заручальны пярцёнак», «Права на каханне»), Дзмітрый Быстрэўскі («Шаман-2», «Вуліцы разбітых ліхтароў-9», «Тайны следства-10» і іншыя). |
Чакаем вас у тэатры!
Добавить комментарий