НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ – ГОМЕЛЬСКІ ГАРАДСКІ МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР

 

6-7 снежня на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра. Артысты з горада над Сожам прывязуць два дарослыя спектаклі і адзін дзіцячы.

6 снежня (19:00) на вялікай сцэне тэатра можна будзе ўбачыць драму з жыцця жанчын «Дом Бернарды Альбы» па п’есе славутага іспанскага паэта і драматурга Федэрыка Гарсія Лоркі.

 

Пяць дарослых дачок дэспатычнай Бернарды фактычна замкнёныя між чатырох сцен: у доме абвешчана васьмігадовая жалоба па памерлым бацьку. Сёстры знемагаюць без кахання і мужчынскай увагі, але парадкі ў хаце іх маці вельмі суровыя. Як паступіць у такой сітуацыі: жыўцом пахаваць сябе, свае мары і жаданні – ці вырвацца на волю, жывучы адным момантам?

Пераклад з іспанскай ажыццявіў Навум Навумаў. Рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар сцэнаграфічнага рашэння Віталь Краўчанка. Мастак па касцюмах Таццяна Лісавенка. Музычна-гукавое афармленне Віталя Краўчанкі і Вадзіма Нацвалава. Мастак па святле Уладзімір Сергіенка. Харэограф Юлія Брыгадзірэнка.

 

У спектаклі занятыя: Наталля Голубева (Бернарда Альба), Ірына Чарняўская (Ангустыяс, дачка Бернарды), Ірына Шапецька (Магдалена, дачка Бернарды), Ірына Якавец (Амелія, дачка Бернарды), Валерыя Лагута (Марцірыа, дачка Бернарды), Валерыя Цыкуненка (Адэла, дачка Бернарды), Сяргей Чугай (Марыя Хасэфа, маці Бернарды), Наталля Задорына (Понсія, эканомка), Караліна Драздова (Матыльда, служанка). 

Працягласць – 2 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.

7 снежня (19:00) вы ўбачыце рамантычную камедыю Альберта Гёрні «Сільвія».

 

Звычайная шлюбная пара. Дзеці раз'ехаліся. У Кэйт любімая работа і Шэкспір. У Грэга крызіс сярэдняга ўзросту з пытаннямі пра жыццё. Усё ідзе сваім парадкам. Але раптам у жыцці Грэга з'яўляецца яна — Сільвія. Прыгожая, жывая, загадкавая, яна сваім раптоўным з'яўленнем проста выцясняе з жыцця Грэга руціну… і жонку. Змаганне паміж старым і новым, жонкай і новым імкненнем перарастае ў вайну не на жыццё, а на смерць. І Грэгу давядзецца выбіраць… Здавалася б, гаворка пра звычайны любоўны трохкутнік, калі б не адно але: Сільвія – сабака, якога Грэг падабраў на вуліцы і які так змяніў яго жыццё. Урэшце Грэг робіць свой выбар…

Пераклад з англійскай мовы ажыццявіў Сяргей Таск. Рэжысёр-пастаноўшчык Уладзімір Пятровіч. Мастак-сцэнограф Андрэй Меранкоў. Мастак па касцюмах Таццяна Лісавенка. Харэограф Варвара Каменская. Дызайнер па святле Сямён Давыдзенка.

Ролі выконваюць: Валерыя Цыкуненка (Сільвія), Яўген Хромаў (Грэг), Ирына Якавец (Кэйт), Павел Канёк (Том Кошак), Ірына Шапецька (Філіс), Ірына Чарняўская (Лэслі).

Працягласць спектакля – 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.

Юныя гледачы змогуць у гэтыя ж дні пабачыць спектакль «Казка пра вясёлага эльфа і злую вядзьмарку» Віктара Ілюхова, напісаную па матывах англійскіх казак.

Злыя вядзьмаркі здольныя зачараваць на сто гадоў, ператварыць чалавека ў жабу і прычыніць мноства бед. Але ў казках ім заўсёды супрацьстаіць добрая сіла — каханне, вернасць, адвага.

«Казка пра вясёлага эльфа і злую вядзьмарку» – гэта займальная, яркая, музычная гісторыя пра тое, як добры, вясёлы, шчыры і вельмі даверлівы эльф трапляецца на хітрыкі вядзьмаркі Клуці, якая любіць паласавацца маленькімі эльфамі. Але сумленнае і адданае сяброўства акажацца мацней за падступства, і дабро пераможа!

Рэжысёр-пастаноўшчык Яна Янчыкава. Мастак-пастаноўшчык Вольга Шчарбінская. Музычнае афармленне Вадзіма Нацвалава. Балетмайстар Варвара Каменская.

У спектаклі занятыя: Валерыя Цыкуненка (Эльф), Ірына Чарняўская (Клуці), Павел Канёк (Кот Том), Караліна Драздова (Кейт).

Працягласць спектакля – 50 хвілін без антракту. Узроставае абмежаванне – 3+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Чакаем вас у тэатры!

Юрый Іваноўскі.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           

               

 

X