НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ – АРТЫСТЫ З РАСІЙСКАГА УЛАДЗІМІРА

 

27 і 28 красавіка на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра зноў адбудуцца гастролі Уладзімірскага абласнога акадэмічнага тэатра драмы. Госці з Расіі пакажуць тры сцэнічныя работы.

27 красавіка (19:00) уладзімірскія артысты пакажуць лірычную фантазію «ЖАДАНАЯ». Спектакль з’яўляецца ўладальнікам дыплома «За яркі эксперымент у вобласці новай драматургіі» VIII Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Смаленскі каўчэг» (красавік 2022 года). У маі таго ж года пастаноўка атрымала Дыплом VI Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Пагаворым пра каханне... » у намінацыі «Перспектыўны творчы альянс».

 

Па назве зразумела: гэта гісторыя кахання. Але не простая гісторыя – «зацяжная». Няспраўджаная, пакутлівая, дзіўная. Але і выдатная, як кожнае сапраўднае каханне.

Герой п'есы Зміцер, па мянушцы Дым, – не проста таленавіты як пісьменнік, не проста вынаходлівы як інжынер. Ён арыгінальны, дасціпны, рамантычны, непрадказальны. Гісторыя яго светлага юнацкага кахання да Лоры праз гады атрымлівае спачатку цалкам настальгічны працяг, калі яна, замужняя дама, раптам прыходзіць разам з мужам Маркам яго наведаць. Але на тое ён і дэтэктыў, каб «крутыя віражы сюжэта выбівалі ў банальнасці глебу з-пад ног»!

Аўтар п'есы Андрэй Кулагін удала дэбютаваў як драматург. П'еса «Жаданая», напісаная ў 2019 годзе, тут жа ўвайшла ў шорт-ліст двух прэстыжных драматургічных конкурсаў: «Аўтара — на сцэну!» і «Час драмы».

   

Рэжысёр-пастаноўшчык – Юрый Круценка. Мастак-пастаноўшчык – заслужаны мастак РФ Юрый Галдзін.

У спектаклі занятыя: Юрый Круценка (Дым, пісьменнік), Ганна Лузгіна (Лора, чытач), Багдан Тартакоўскі (Марк, муж Багдан).

Працягласць – 1 гадзіна 40 хвілін. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.


28 красавіка (19:00) гледачы ўбачаць трагікамедыю «АРТЫСТКА З КУКУШКІНА» па п’есе Вольгі Сцяпновай.

 

Пражыўшы ў шчаслівым шлюбе амаль паўстагоддзя, Марына ўсё жыццё лічыла, што каханы муж Коля пазбавіў яе шанцу стаць вялікай актрысай. Сваім шасцярым дзецям бацькі далі імёны герояў шэкспіраўскіх п'ес, якімі Марына мроіла з дзяцінства. А як гаворыцца, «як карабель назавеш – так ён і паплыве»: пад уплывам імёнаў сфармаваліся адпаведныя характары...

Клопаты пра гаспадарку і дзяцей «артыстка» цалкам усклала на мужа, каб самой «без перашкод» бліскаць у мясцовым народным тэатры вёскі Зязюліна. Але жыццё прайшло. Птушаняты выраслі і разляцеліся па вялікіх гарадах ад Масквы, Пецярбурга да Парыжа. Муж Коля памёр, і Марына засталася адна ў вялікай старой хаце з непасільнымі і нязвыклымі для яе вясковымі клопатамі. Толькі суседка Зоя зрэдку дапамагала ёй, забаўляла гутаркамі ды ахінала ідэямі.

На жаль, «геніяльная» ідэя парадаваць некага з дзяцей сваім перасяленнем прынесла Марыне нечаканыя ўражанні. Неспадзеўкай наведаўшы сваіх Джульету, Рамэа, Афелію, Клеапатру, Гамлета, Антонія, шматдзетная маці выяўляе, што нікому не патрэбна. Усім замінае. І скончыцца б гэтай гісторыі трагічным фіналам, але лёс якраз падаспеў з праверачкай…

 

  Пастаноўка, сцэнаграфія і музычнае афармленне  заслужанага артыста РФ Вадзім Раманава.

У спектаклі занятыя: Галіна Фатхутдзінава (Марына), Вячаслаў Лявонцьеў (Коля), Ірына Капылова (Зоя), Ганна Зайцава (Джульета), Эміль Філіпаў (Родзік), Вячаслаў Лявонцьеў (Рамэа), Інга Галдзіна (Саша), Віталь Панасенка (Міхаіл), Ірына Жохава (Афелія), Ганна Лузгіна (Клеапатра), Юрый Круценка (Салагуб), Багдан Тартакоўскі (Гамлет), Яна Іванчук (Мішэль), Маргарыта Бахітава (Лена), Іван Антонаў (Антоній).

Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін. Узроставае абмежаванне – 14+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.


Юных гледачоў 27 і 28 красавіка (11:00, 13:00) чакае яркая і гарэзлівая музычна-пластычная гісторыя «КАРАЛЕЎСКІ БУТЭРБРОД» Самуіла Маршака.

 

Гэта спектакль пра бадзёрага і прынцыповага Караля, які любіць здаровы лад жыцця; яго клапатлівую Каралеву; іх сімпатычную дыпламатычную Малочніцу і пра каралеўскую высокапастаўленую, гіпершаноўную і вытанчаную Карову, якая дастаўляе да каралеўскага двара выдатнае сметанковае масла. Праўда, дастаўляе час ад часу, па выключна выбітных выпадках і па адменнай найвысокай просьбе...

У сюжэт спектакля ўвойдуць яшчэ некалькі знаёмых з дзяцінства шмат якім пакаленням выдатных дзіцячых англійскіх вершыкаў і песенек у цудоўных перакладах Самуіла Маршака – «Дом, які пабудаваў Джэк», «З чаго ж зроблены нашы хлапчукі?» – вырашаных у стылі арыгінальных, дасціпных, вытанчаных пантамімічных і харэаграфічных мініяцюр.

 

Аўтар ідэі, музычнага афармлення і рэжысёр-пастаноўшчык – Ірына Жохава. Мастак-пастаноўшчык – заслужаны мастак РФ Юрый Галдзін. Рэжысёр па пластыцы – Ганна Кукушкіна.

Ролі выконваюць Георгій Дзевяцісільны (Кароль), Ірына Жохава (Каралева), Ганна Лузгіна (Малочніца), Інга Галдзіна (Карова), Багдан Тартакоўскі (Салдат).

Працягласць – 1 гадзіна 10 хвілін. Узроставае абмежаванне – 3+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

Чакаем вас на гастролях!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X