НА ДЗЕНЬ УСІХ ЗАКАХАНЫХ – У КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР!

Ці верыце вы ў сапраўднае каханне? У тое дзіўнае пачуццё, якому не страшныя ні час, ні адлегласць? Якое, нягледзячы ні на што, працягвае быць такім жа моцным, шчырым і цудоўным?
Гісторыя «Неба. Самалёт. Аэрапорт» якраз пра гэта. 30 гадоў таму ў кавярні «Нябесныя Ластаўкі» нью-ёркскага аэрапорта малады чалавек Джо Райт пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Сафі. Але абставіны разлучылі іх. З таго часу кожны год 8 снежня містар Райт прылятае ў Нью-Ёрк і праводзіць у кавярні «Нябесныя Ластаўкі» роўна адзін дзень… Ён усё яшчэ спадзяецца сустрэць тут сваё каханне. Ці атрымаецца ім знайсці адзін аднаго зноў?
Адказ вы атрымаеце 14 лютага, у Дзень усіх закаханых, у 19.00, у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. Музычную гісторыю кахання «Неба. Самалёт. Аэрапорт», пакладзеную на любыя ўсімі мелодыі сусветных джазавых кампазітараў (Дж.Гершвін, Л.Бернстайн, Г.Манчын, Ф.Лоу, Ф.Лей і іншых) падораць гледачам вядучыя салісты Вялікага тэатра Беларусі і артысты выдатнага джазавага трыа Іллі Пятрова. Рэжысёр – Наталля Бараноўская. Узроставае абмежаванне – 16+.
Калі Вы хочаце, каб Ваша сэрца ў гэты лютаўскі вечар напоўнілася каханнем, то гэта спектакль для Вас! Калі Вы непараўнальны рамантык – спектакль таксама для Вас! А ўжо калі Вы закаханы – то гэта спектакль дакладна для Вас!!!
Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!
Білеты можна набыць у касе тэатра і праз сайт KVITKI.BY.
Рэжым працы касы: аўторак-пятніца - з 12.30 да 19.30, субота-нядзеля - 12.30 да 18.30. Выходны - панядзелак.
Даведкі па тэлефоне ў Віцебску (+375 212) 62-63-81.
Добавить комментарий