МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Шаноўныя Коласаўцы!
І ўсе аматары тэатральнага мастацтва!
Віншуем вас з Днём роднай мовы!
Наш тэатр – адно з нямногіх месцаў у Віцебску, дзе захоўваецца, жыве, развіваецца беларускае слова! Так прыемна чуць пяшчотную і магутную, ласкавую і дасціпную беларускую гаворку не толькі са сцэны, але і за кулісамі, у грымёрках.
Дзякуючы вам, коласаўцы, не адкідаюць роднай мовы маладыя і сталыя беларусы, разам мы імкнемся зберагчы нашае нацыянальнае хараство і багацце, штодзённа ўжываць блізкія сэрцу словы.
Паяднаныя Мова і Тэатр даюць нам магчымасць лепш разумець адно аднаго, жыць адною думкаю, адзіным памкненнем да сапраўднасці, шчырасці, дабрыні!
Я хачу, каб слова маё жыло,
Каб яно праз вякі праляцела,
Каб дзяржаве не ў сорам яно было,
Каб не ў вокладках пыльных мярцвела.
He хачу, каб гісторыя нас узяла
Ў прыклад іншым страшнай цаною, –
Я хачу, каб мова мая жыла
I жывы мой народ размаўляў са мною.
Васіль Зуёнак
Добавить комментарий