«МАТЫЛЁК... МАТЫЛЁК...» – ДА ЮБІЛЕЮ ЗАСЛУЖАНАЙ АРТЫСТКІ ТАМАРЫ СКВАРЦОВАЙ

У сакавіку 2016-га артыстка Коласаўскага тэатра Тамара Скварцова адзначыла 70-гадовы юбілей. Заслужаная артыстка вырашыла напрыканцы года зрабіць падарунак сваім гледачам і аматарам Коласаўскага тэатра. 9 снежня 2016 года а 19-й гадзіне адбудзецца прэм’ера спектакля «Матылёк... Матылёк...» Альда Нікалаі.

П'еса вядомага італьянскага драматурга падымае тэмы глыбокага, псіхалагічнага парадку. Гэта аповед пра ролю жанчыны, маці і пра чалавечую адзіноту. Гісторыя галоўнай гераіні яшчэ раз нагадвае нам, што за ўсё даводзіцца плаціць, а за жаданне лёгкага шляху — асабліва высокую цану. Матылёк — вобраз істоты, што легкадумна ляціць на вогнішча, сімвал чагосьці прыгожага і незямнога. Жыве яна нядоўга, згараючы ў агні — прызвання, кахання, жарсці.

Да самотнай немаладой дамы Эдды, што жыве ў свеце сваіх фантазій, проці ночы прыходзіць малады чалавек, ці то коміваяжор, ці то злодзей, якога яна, нядоўга думаючы, рэкрутуе ў кампаньёны...

Тамара Скварцова выконвае ролю Эдды, у ролі яе служанкі – вядучы майстар сцэны Ірына Цішкевіч, у ролі Эліа – малады артыст Дзмітрый Каваленка.

Рэжысёр спектакля, мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка. У сваіх пастаноўках, у тым ліку і ў гэтай, ён кіруецца выказваннем Фёдара Дастаеўскага: «Чалавек ёсць таямніца. Яе трэба разгадаць, і калі будзеш разгадваць яе ўсё жыццё, то не кажы, што згубіў час; я займаюся гэтай таямніцай, бо хачу быць чалавекам».

Сцэнаграфія Андрэя Жыгура. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка Дзіяны Юрчанка. Пераклад п’есы на беларускую мову ажыццявіў Алесь Замкоўскі.

Нагадваем, што прэм’ера спектакля адбудзецца
9 снежня, а 19-й гадзіне, у тэатральнай гасцёўні.

Наступны спектаклі пройдуць
10 снежня, а 18-й гадзіне,
22 снежня, а 19-й гадзіне.

Сачыце за афішай!

Любіце Колааўскі тэатр, як ён любіць вас!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X