МАСКОЎСКАЯ КАМЕДЫЯ НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

17 сакавіка на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Маскоўскага тэатра сучаснай камедыі. Расійскія артысты пакажуць спектакль «Здыму кватэру» па п’есе Вольгі Сцяпновай.

Аказаўшыся мімавольнымі ахвярамі ці то афёры, ці то простага непаразумення, трое мужчын арандуюць адну і тую ж кватэру. Грошы заплачаны за паўгода наперад, кватэрная гаспадыня знікла, і тры незнаёмыя змушаны дзяліць між сабой невялікі пентхаўс у цэнтры Масквы. Яны гатовыя пазабіваць адзін аднаго, але высвятляецца, што простая чалавечая салідарнасць, спачуванне і суперажыванне здольныя ствараць цуды і змяняць лёсы сталых мужчын.

Вольга Сцяпнова – вядомы ў Расіі пісьменнік, драматург, кінасцэнарыст. Яе пяру належаць такія папулярныя п’есы, як «Масква-Уладзівасток», «Даляцець да міражу», «Двое ў ліфце, не лічачы тэкілы», «Рублёўскае танга», «У маёй смерці вінаваціць прэзідэнта», «Выйсці замуж за маньяка». Некаторыя з іх з поспехам  ідуць на сцэнах расійскіх і замежных  тэатраў.

Рэжысёр спектакля – Ігар Ветраў.

У галоўных ролях занятыя папулярныя артысты тэатра і кіно Канстанцін Салаўёў, заслужаны артыст Расіі Аляксандр Навумаў і Сяргей Мядзведзеў.

Канстанцін Салаўёў вядомы вам па фільмах «Марш Турэцкага» (Дзеравянка, начальнік аховы Мірзоева), «Растоў-тата» (Аляксей), «У жніўні 44-га» (Нікалаеў), «Не радзіся прыгожай» (Пеця), «Кат» (Андрэй Сіманаў – галоўная роля), «Палын – трава акаянная» (Фёдар – галоўная роля) і многім іншым.

Заслужаны артыст Расіі Аляксандр Навумаў акцёр Маскоўскага тэатра «На Паўднёвым захадзе». Зняўся ў 177 фільмах, сярод роляў, сыграных ім, найбольш вядомыя Хакін («Брат-2»), Галоўны («Рускія амазонкі-2»), маёр Кошкін («Даша Васільева. Аматарка прыватнага вышуку»), Бакланаў, следчы па асабліва важных справах («Красная плошча»), Кротаў («Грамадзянін начальнік-3»), Камяк –галоўная роля («Знахар), Шапіцька, аквалангіст («Берагі маёй мары»), Панамароў, капітан міліцыі, бацька Лёнькі («Кат»), Аркадзь («Муж па выкліку»), Зіноўеў, падпалкоўнік дзяржбяспекі з Масквы («Зялёны фургон. Зусім іншая гісторыя»), Розанаў («Хуткая дапамога-2») і многія іншыя.

Сяргей Мядзведзеў – артыст Маскоўскага губернскага тэатра (пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава). Здымаўся ў стужках «Мент у законе-9» (Калінін), «Знік без вестак. Другое дыханне» (Сляпцоў, афіцыянт) і іншых.

Пачатак спектакля а 19-й гадзіне.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Узроставае абмежванне - 12+.

Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X