МАШЫНІСТУ СЦЭНЫ АЛЯКСАНДРУ ПАЎЛОЎСКАМУ – 55 год!
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
віншуе з юбілейнай датай –55-годдзем –
машыніста сцэны Аляксандра Багданавіча Паўлоўскага!
Зычым, незалежна ад надвор’я ды іншых абставін, жыць з аптымізмам, бадзёрасцю, натхненнем! Няхай самыя светлыя і цёплыя пачуцці радуюць Вас штодня! Часцей усміхайцеся, спадзявайцеся на лепшае, больш радуйцеся – і свет абавязкова адкажа вам узаемнасцю!
Здароўя! Сонечнага вясенняга настрою! Удачы і веры ў сябе!
Няхай будуць Вам прыемнымі гэтыя вершаваныя радкі!
Хай кожны год, як колас жыта,
Заўжды напоўніцца багаццем,
А кожны новы дзень пражыты —
Здароўем, радасцю і шчасцем.
А беды хай, як тое смецце,
Павымятаюцца з кватэры.
Няхай гасцінна даўгалецце
Для Вас адчыніць насцеж дзверы.
Добавить комментарий