«ЛЮБОВЬ ПОД ГИПНОЗОМ» У ВЫКАНАННІ ВЯДОМЫХ РАСІЙСКІХ АРТЫСТАЎ

01.12.2026
21 студзеня (серада), 19:00, на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа - гастролі расійскіх артыстаў тэатра і кіно з Масквы. Віцебскія гледачы ўбачаць камедыйную меладраму «ЛЮБОВЬ ПОД ГИПНОЗОМ» па п'есе Васіля Сігарава «Дэтэктар хлусні».
Галоўныя героі, муж і жонка, даўно стаміліся адно ад аднаго, кожны дзень сварацца, і ўсе ж не расстаюцца. Аднойчы п'яны муж хавае ад жонкі зарплату, а раніцой ніяк не можа ўспомніць куды. Тады жонка запрашае ў дом гіпнатызёра, які не толькі дапамагае знайсці грошы, але і адкрывае ўсе таямніцы мужа. Каб аднавіць справядлівасць, муж патрабуе загіпнатызаваць мужу. Эфект атрымліваецца самы нечаканы...
Рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар музыкі - Уладзімір Назараў. У ролях - заслужаная артыстка Расіі Любоў Рудэнка, Яўген Уваскрасенскі, Аляксандр Марозаў.
Узроставае абмежаванне - 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі можна набыць анлайн.
Таксама квіткі - у касе тэатра. Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля - з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед - 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.



















Добавить комментарий