ЛІРЫЧНЫЯ КАМЕДЫІ ПРА ЖАНАТЫХ І НЕЗАМУЖНІХ

22 і 23 ліпеня на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Міжнароднага тэатральнага цэнтра «Інтэрканцэрттур» (Санкт-Пецярбург, Расія). Госці з горада на Няве пакажуць для віцебскіх гледачоў дзве папулярныя камедыі вядомых сучасных драматургаў.

22 ліпеня, 19:00

16+

Анатоль Крым

ЛЮБОЎНЫЯ ПРЫГОДЫ ЖАНАТАГА МУЖЧЫНЫ

Лірычная камедыя на 2-е дзеі
па п’есе «Квартэт для дваіх»

Чаго толькі не выдумалі разумнікі, каб апраўдаць шлюбную здраду: крызіс сярэдняга веку, пошук ідэалу і так далей. Але здрада ёсць здрада і боль ад яе не абы які. Тэарэтызуюць на гэту тэму галоўным чынам, натуральна, мужчыны, бо гэты крызіс сярэдняга веку, зазвычай, прыходзіць менавіта да іх, а боль церпяць кабеты. Гераіня гэтай забаўнай, але ў чымсьці сумнай гісторыі знайшла неардынарнае выйсце з тыповай сітуацыі. Сапраўдная жанчына пачынае бітву і выйграе ў нялёгкім змаганні за сваю вартасць, сваю сям'ю, за свой душэўны супакой у сталым веку. Але вось наколькі гэта ёй патрэбна? І ці варта перамога патрачаных намаганняў? Пытанне спрэчнае…

Спектакль неаднаразова быў паказаны на гастролях у Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі, Латвіі.

Прэм’ера - кастрычнік 2009 года.

Рэжысёр-пастаноўшчык - Леанід Топараў.
Гукарэжысёр і мастак па святле - Надзея Нікалаева.

У спектаклі занятыя: заслужаныя артысты Расіі Яўген Цілічэеў і Антон Алейнікаў, артысты Вольга Кірсанава-Мірапольская, Алена Забродзіна, Юлія Маскаленка, Кірыл Ульянаў.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Працягласць – 2 гадзіны 20 хвілін з адным антрактам.

 

23 ліпеня, 19:00

16+

Леў Карсунскі

ЯК ЖА КАРЦІЦЬ ЗАМУЖ

Лірычная камедыя на 2-е дзеі
па п’есе «Незамужняя жанчына»

П'еса для дабрадушнага тэатра, у якой расказана гісторыя з жыцця сучасных кабет. Вядома, кожная з іх у душы марыць, што адбудзецца штосьці неверагоднае і пераверне ўсё яе штодзённае, аднастайнае асабістае жыццё.

Маці з дачкой ніяк не могуць наладзіць адносіны. Канфлікт абвастраецца з'яўленнем жаніха дачкі. Да жаху маладых маці прыгатавала ім яшчэ адну неспадзеўку…

Спрэчкі, сваркі, шэраг смешных сітуацый. Здаецца, персанажам нялёгка разабрацца ў сваіх адносінах.

Тонкі гумар аўтара, натхнёная ігра акцёраў. У гэтым светлым, добрым спектаклі ўсе сітуацыі, ад смешных і недарэчных да сумных і, часам, трагічных, выглядаюць шчыра і вельмі пазнавальныя .

Спектакль валодае той дзіўнай лёгкасцю і выразнасцю, якая гарантуе нязменны глядацкі поспех і доўгі сцэнічны лёс.

Драматург Леў Карсунскі вядомы сваімі творамі для тэатра і кіно. Яму належаць сцэнары да фільмаў «Амерыканскі дзядуля», «Звар'яцелае каханне», «Па Таганцы ходзяць танкі» і іншыя.

Спектакль ідзе на рускай мове.

У ролях: заслужаны артыст Расіі Яўген Цілічэеў, Вольга Кірсанава-Мірапольская, Юлія Маскаленка, Уладзімір Садкоў / Кірыл Ульянаў.

Квіткі на спектаклі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X