ЛІРЫЧНАЯ КАМЕДЫЯ і ВАДЭВІЛЬ НА ГАСТРОЛЯХ МІНСКАГА ТЭАТРА-СТУДЫІ КІНААКЦЁРА

9-10 снежня на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца гастролі Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Ён вядомы далёка за межамі нашай краіны. Кіруе тэатрам народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яфрэмаў. У трупе - вядомыя і папулярныя артысты тэатра і кіно: Уладзімір Гасцюхін, Любоў Румянцава, Святлана Сухавей, Уладзімір Мішчанчук, Аляксандр Кашпераў і многія іншыя.

У Віцебску Тэатр кінаакцёра пакажа дзве свае творчыя работы.

9 снежня, 18.00

16+

Рычард Баэр

ЗМЯШАНЫЯ ПАЧУЦЦІ

Лірычная камедыя на 2-е дзеі

НАБЫЦЬ КВІТОК

Амерыканскі драматург Рычард Баэр (дарэчы, яго дзядуля і бабуля па мацярынскай лініі з вёскі Узляны, што пад Мінскам) напісаў гісторыю пра людзей ужо не другой, а трэцяй чвэрці жыцця, якія страцілі палавінкі і наіўна спрабуюць адрадзіць іх адно ў адным. Ашукаць смерць, каханне, вярнуць сям'ю з усімі яе любымі банальнасцямі, якія мы называем традыцыямі - сямейнымі абедамі, штотыднёвымі сустрэчамі з дзецьмі і ўнукамі, ранішнімі пацалункамі, вечаровымі сваркамі.

Герой спектакля - самотны стары Герман прыходзіць да такой жа самотнай немаладой Крысціны, жонкі памерлага сябра, каб зрабіць ёй прапанову рукі і сэрца. Герман з гумарам і надзеяй глядзіць у будучыню. На першы погляд здаецца, што ўсё вельмі проста - чаму б двум самотным людзям не злучыць лёсы, не пражыць астатнія гады ў шчасці? Аднак кожны разумее, што не так проста адмовіцца ад заведзенага ладу жыцця і пачаць усё спачатку.

Спектакль пастаўлены да 50-годдзя творчай дзейнасці заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Кашперава.

Пастаноўка народнага артыста Беларусі Аляксандра Яфрэмава.

Спектакль ідзе на рускай мове.

 

10 снежня, 19.00

18+

Міраслаў Мітровіч

АБРАБАВАННЕ АПОЎНАЧЫ

Вадэвіль на 1 дзею

НАБЫЦЬ КВІТОК

Вадэвіль сербскага драматурга Міраслава Мітровіча «Абрабаванне апоўначы» - вясёлая, займальная камедыя з жыцця гандлёвых работнікаў з прыгодамі, выкрыццём, з гісторыямі кахання і рабаваннем.

…Ноч. Намеснік дырэктара ўнівермага затрымаўся на працы. Заўтра рэвізія. У яго вялікая нястача. Трэба тэрмінова прывесці бухгалтарскія дакументы ў парадак. Нечакана ва ўнівермаг пракрадаецца злодзей. Цягам ночы ў краме з'яўляюцца жонка і палюбоўніца. Падзеі імкліва развіваюцца…

Аматары камедый становішчаў, без сумневаў, атрымаюць шмат задавальнення.

У спектаклі занятыя: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кашпераў і Ірына Нарбекава, артысты Дзмітрый Пусцільнік, Канстанцін Конюхаў, Вольга Сізова, Юлія Палубінская і іншыя.

Паставіў спектакль Аляксандр Кашпераў.

Спектакль ідзе на рускай мове.

 

Чакаем вас у тэатры!

Сачыце за афішай!
 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X