КОЛАСАЎЦЫ НА ФЕСТЫВАЛІ «УМОЎNO»

 

12 лістапада коласаўцы выступаюць на Тэатральным фестывалі «Умоўno». Пакажуць прэм’ерны спектакль «Вытанчаны падман» – сатырычную гісторыю па п’есе М.Гогаля «Гульцы». Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура. Пройдзе паказ у Полацкім гарадскім Палацы культуры, пачатак а 19-й гадзіне.

Запрашаем усіх палачан і гасцей горада, удзельнікаў фестывалю
наведаць нашу прэм’еру!

Квіткі можна набыць у касах арганізатараў фестывалю
Полацкага гарадскога Палаца культуры (тэлефон 8 (0214) 46-23-62)
і Цэнтра культуры «Полацк» (тэлефон 8 (0214) 46-34-41).

 

Сёлета Тэатральны фестываль «Умоўno» пройдзе з 11 па 13 лістапада. Адносна малады, ён пачаў праводзіцца ў Полацку з 2019 года. Прычым накірунак, калі прасачыць яго змест і праграму ад першага да апошняга, актыўна мяняецца. Нязменнай застаецца мэта – абмен вопытам у тэатральных эксперыментах і накірунках на шляху да тэатра будучыні.

Спярша гэта быў фестываль монаспектакляў, прычым удзел у ім бралі як беларускія, так і замежныя артысты (Расія, краіны Балтыі). У другі раз, у 2021 годзе, ён быў заяўлены як фестываль аматарскіх тэатраў.

Змест фестывалю, яго накірунак яшчэ больш пашырыўся. У ім бяруць удзел як аматарскія, так і прафесійныя калектывы. Сярод першых – народны маладзёжны тэатр «Кола» і ўзорная студыя гімназіі №8 «Дарослыя дзеці» (кіраўнік абодвух калектываў Уладзіслава Цвікі, Віцебск), заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі» (рэжысёр Дзіяны Юрчанка, Віцебск), Тэатр дакумента Ганны Суліма Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (рэжысёр Ганна Суліма, Мінск), народны тэатр гістарычнага касцюма «Полацкі звяз» (кіраўнік Яўгенія Кавалёва, Полацк), заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Народны тэатр «Пілігрым» (рэжысёр Вера Кісялёва, Полацк), Тэатр на Нямізе (кіраўнік Глеб Раманоўскі, Мінск). Абяцаюць завітаць і госці з Расіі – Акцёрская майстэрня Яўгена Ганеліна Санкт-Пецярбургскага інстытута тэатра, кіно і тэлебачання.

Акрамя Коласаўскага тэатра як прадстаўніка прафесійнага тэатра, у фестывалі бярэ удзел заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі тэатр «Лялька». Лялечнікі пакажуць спектакль «Умка» па п’есе-казцы Юрыя Якаўлева (рэжысёр-пастаноўшчык Віктар Клімчук).

А таксама 11 лістапада ў сумесным праекце «Чытаем Чэхава» прымаюць удзел прафесійныя артысты: ад тэатра «Лялька» – Юрый Франкоў, ад Коласаўскага – уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась Цвірка.

Чакаем прыхільнікаў тэатра імя Якуба Коласа на фестывалі!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           

               

 

X