КОЛАСАЎЦЫ ЕДУЦЬ У РЫГУ

На мінулым тыдні ў Віцебску, на коласаўскай сцэне, з вялікім поспехам прайшлі гастролі рыжскага тэатра «Дайлес». Тыя гледачы, якім пашчасціла трапіць на спектаклі «Эквус» паводле п’есы Пітэра Шэфера і «Брутальны і сынП паводле сцэнарыя Гары Оуэна, былі ў поўным захапленні. І вось візіт у адказ.
Сёння коласаўцы накіраваліся ў сталіцу Латвіі – Рыгу. На сцэне славутага тэатра «Дайлес» госці з Віцебска пакажуць дзве пастаноўкі: эцюды памяці «Шагал…Шагал…» паводле п’есы Уладзіміра Драздова і кухонны трылер «Каралева прыгажосці з Лінэна» па п’есе вядомага ірландскага драматурга Марціна Мак-Донаха. Калі пра першы з названых спектакляў рыжскія тэатралы толькі хіба чулі (бо ён меў добрыя водгукі і ўзнагароды на многіх міжнародных фестывалях і гастролях), то другая п’еса некалькі год таму таксама ўвасаблялася на латвійскай сцэне – тым больш цікава будзе параўнаць дзве пастаноўкі.
Коласаўцы з нецярплівасцю чакаюць сустрэч з рыжскімі гледачамі, тым больш што гастролі нашага тэатра ў сталіцы Латвіі ладзяцца ўпершыню.
Добавить комментарий