КОЛАСАЎЦАЎ ЧАКАЮЦЬ У ГОМЕЛІ

90-ы сезон, юбілейны, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа працягваецца. І вось нарэшце коласаўцы выязджаюць у першыя ў гэтым сезоне гастролі: з 15 па 18 кастрычніка тэатр пакажа свае спектаклі на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра.
Жыхары горада над Сожам пабачаць трагікамедыю «Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аўтабіяграфічнай аповесці расійскага пісьменніка Паўла Санаева. Рэжысёр – заслужаны дзеяч мастатцваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік тэатра Валерый Анісенка. Спектакль з гучным рэзанансам прайшоў на віцебскай сцэне і зараз збірае поўныя залы.
Яшчэ адна пастаноўка для гомельчан, – камедыя «Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці Васіля Шукшына. Рэжысёр-пастаноўшчык – Міхась Краснабаеў. Дастаткова новы спектакль, але яго паспелі ўпадабаць і дарослыя, і дзеці.
На гомельскай сцэне свае выключныя вакальныя здольнасці артысты Коласаўскага тэатра прадэманструюць у мюзікле-памфлеце «Дыліжанс» Уладзіміра Кандрусевіча. Лібрэта напісана Леанідам Філатавым паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка». Рэжысёр спектакля Сяргей Кулікоўскі. У пастаноўцы занятыя як старэйшыя акцёры, так і маладое пакаленне тэатра.
Для дзяцей у Гомелі Коласаўскі тэатр прапануе спектакль «Як воўк мамай быў» Васіля Ткачова. Сюжэт вядомы дзякуючы мультфільму. Рэжысёр спектакля – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, акцёр тэатра імя Якуба Коласа Вячаслаў Грушоў.
Спадзяемся, што гомельскаму гледачу спадабаюцца коласаўскія пастаноўкі.
Любіце Коласаўскі тэатр так, як ён любіць вас!
Сачыце за афішай!
Добавить комментарий