«КЛАРА, ГРОШЫ і КАХАННЕ» НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

20 і 21 чэрвеня на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца паказы камедыі «КЛАРА, ГРОШЫ І КАХАННЕ» па п’есе сучаснага расійскага драматурга Жана Даніэля.
Муж Клары апантаны ідэяй выйграць мільён і марнуе ўсе грошы на латарэйныя білеты. Праз гэта нервовая Клара ўвесь час ладзіць яму скандалы. Нечакана на парозе дома з'яўляецца палюбоўнік Клары, які па іроніі лёсу з’яўляецца сябрам мужа. Любоўны трохкутнік зацягвае ў вір дзіўных падзей. Каму ж з герояў атрымаецца выйсці пераможцам з няпростых сітуацый, з латарэі лёсу?
Рэжысёр – Сяргей Куніца. У спектаклі заняты вядомыя расійскія артысты тэатра і кіно – Вікторыя Тарасава, Ігар Пісьменны, Ілля Аляксееў і Руслана Дароніна.
Пачатак спектакляў у 19:00. Працягласць – 2 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектаклі ідуць на рускай мове.
Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Добавить комментарий