КАХАННЕ НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

 

Тэма кахання - ­ адна з самых папулярных у мастацтве. Коласаўскі тэатр не ёсць выключэннем. І 14 лютага, у Дзень усіх закаханых, зычым усім гледачам часцей адчуваць гарачыню і пяшчоту кахання і спецыяльна для вас робім агляд спектакляў, дзе найбольш ярка паказаны самае светлае пачуццё паміж мужчынам і жанчынай.

Каханне прысутнічае нават у назвах спектакляў тэатра. Меладрама «ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ» паводле аповесці Э.Сігала распавядае пра пачуцці Олівера Бэрэта і Джэніфер Кавілеры. Яны, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, здолелі захаваць цеплыню сэрцаў. Гісторыя кранальная і трагічная.

 

Камедыя-фарс «КАХАННЕ і ПАДАТКІ» па п’есе У.В.Зандта і Д.Мілмар ставіць перад героямі важнае пытанне: чаму яны аддадуць перавагу – поспеху і прыбытку або каханню? Гэта і вырашаюць на працягу спектакля дзве пары: Каця Дэніс з Джонам Трэчмэнам, а Лэслі Артур з Коні.

 

Пастаноўка «ЯШЧЭ РАЗ ПРА КАХАННЕ» паводле апавяданняў В.Шукшына складаецца з пяці частак, дзе паказныя самыя розныя аспекты кахання. Рэўнасць, здрада, канкурэнцыя, смутак па страчаных магчымасцях... Для кожнага гледача знойдзецца гісторыя блізкая і актуальная.

 

У дэтэктыве сямейных адносін «ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН» усе гераіні тым ці іншым чынам звязаныя з каханнем. Нічога дзіўнога, бо аўтар п’есы – знакаміты французскі драматург Р.Тама. А рэжысёр, каб узмацніць эмацыйны фон, увёў у спектакль вобразы мужчын: для кагосьці гэта мара, для кагосьці – жарсць, для кагосьці – толькі успамін...

 

Тэма кахання ёсць і ў самым класічным творы коласаўскай сцэны – народнай камедыі «НЕСЦЕРКА». Менавіта праз каханне Насты і Юрася паказваецца беларуская жыццёвая гісторыя, напісаная В.Вольскім. Маладыя – з дапамогай Несцеркі – абавязкова будуць разам: ні дурны Шкаляр, ні дэспатычная Мальвіна не здольныя перашкодзіць. Усё дойдзе да вяселля!

 

Як і ў драматычнай камедыі «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе Э. дэ Філіпа «Філумена Мартурана». Даменіка Сарыяна думае, што зрабіць шчаслівым яго можа маладая Дзіяна, але зусім не заўважае Філумену, якая аддала яму ўсё жыццё. І не проста трывала, а сапраўды кахала.

 

Каханне – вялікая крыніца натхнення. У спектаклі «СЫМОН-МУЗЫКА» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа цягнуцца адно да аднаго сэрцы юных Сымона і Ганны. І мацней гучыць мелодыя скрыпкі ў руках юнага музыкі. Напаўняе свет шчырасцю і пяшчотай, музыкай і спевамі...

 

У частцы «Прапанова» з камедыі «СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ» па п’есах А.Чэхава ў самым смешным выглядзе бачна, як самалюбства і бессэнсоўная ўпартасць здольныя разбурыць каханне. Драматург-класік праз іронію і гумар паказвае: ёсць нашмат важнейшыя рэчы, чым адчуваць сябе пастаянна правым.

 

У камедыі «ШУКАЕМ ТЭНАРА!» К.Людвіга гераіні Мэгі і Дзіяна падмяняюць каханага чалавека яго творчымі здольнасцямі. Камедыя «ДОКТАР ФІЛАСОФІІ» Б.Нушыча распавядае, як каханне можа пераўтварыць бяздумнага юнака Міларада ў сапраўднага мужчыну, клапатлівага бацьку.

 

У рамантычнай камедыі «САМАЯ ЖАДАНАЯ» С.Гіргеля і меладраме «СКРЫПКІ ЧАСАМ ВЯДУЦЬ ДА ВАР'ЯЦТВА» Ф.Саган гледачы яшчэ раз бачаць, што каханне не мае ўзросту і не глядзіць ні на якія адрозненні паміж блізкімі людзьмі.

 

Іранічная мілая драма «ПАЗЫЧАНАЕ ШЧАСЦЕ» Ф.Палачаніна расказвае, што каханне можа дараваць благія ўчынкі. А інтэрактыўная камедыя «ПЁС БЕЛАГА ВОСТРАВА» А.Дударава – што не бачыш ніякіх недахопаў, калі адчуваецца моцнае прыцягненне да чалавека.

 

Камедыя «МАЯ ЖОНКА – ПАДМАНШЧЫЦА» М.Мэё, М.Энэкена распавядае, на якія амаль абсурдныя ўчынкі можа пайсці жонка Кэці, каб толькі ўтрымаць каханага мужа Уільма.  А ў лірычнай камедыі «ЦАЛУЙ МЯНЕ, КЭТ!» гледачы могуць зазірнуць за кулісы музычнага тэатра і пабачыць, на што здольныя жарсна закаханыя артысты Фрэд Грэхэм і Лілі Ванэсі.

 

Спектаклі камернай сцэны таксама маюць эпізоды пра каханне, хоць і не ў самых звычайных формах. У кухонным трылеры «КАРАЛЕВА ПРЫГАЖОСЦІ З ЛІНЭНА» М.МакДонаха галоўнае гераіня Морын прагне мужчынскай цеплыні і клопату, але вымушана сама клапаціцца пра сваю маці Мэг. А ў спектаклі «ДЗЕЦІ. ВЁРСТЫ» А.Казюханава паводле творчасці Якуба Коласа маці сама не дазваляе свайму сыну Васілю кахаць тую, якая яму даспадобы.

 

У пастаноўцы «ВАЎКАЛАК» Я.Баршчэўскага паводле аднайменнага апавядання з кнігі «Шляхціц Завальня» паказана, як рэўнасць і нянавісць здольныя пераўтварыць чалавека ў звера. І як потым складана знайсці ў сэрцы месца для светлага пачуцця.

 

Мінісерыял для мужчыны і жанчыны «АСЕННІ ROCK'N'ROLL» па матывах п’есы М.Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца» ўпэўнівае, што, нягледзячы на ўзрост і рознае разуменне свету, блізкасць можа ўзнікнуць і жыцці ў энергічным рытме танца.

 

У эцюдах памяці «ШАГАЛ... ШАГАЛ...» паводле У.Драздова гледачы пабачыць і першае каханне юнага Марка да суседскай Волечкі і ўжо сталае пачуццё да Бэлы. І тое, і другое натхняла, надавала крылы Шагалу, імкнула яго ў далеч творчасці.

 

Неаднаразова тэма кахання адгукаецца ў музычных вечарах тэатра: «ДУШЭЎНАЯ РАЗМОВА», «КАК Я ЛЮБЛЮ ГЛУБИНУ ТВОИХ ЛАСКОВЫХ ГЛАЗ...», «НЕ ИСКУШАЙ МЕНЯ БЕЗ НУЖДЫ...», «ТЫ МНЕ СКАЗАЛ: ЛЮБЛЮ – И ВЕРИТЬ Я ГОТОВА...». Назвы кажуць самі за сябе.

 

Многія спектаклі для дзяцей прасякнутыя светлым пачуццём! У музычнай казцы «КОТ У БОТАХ» малодшы сын млынара Жан кахае прынцэсу Элен. І гэтая, здавалася б, немагчыма, бо яны вельмі розныя, але Кот у ботах дапамагае юным быць разам. Падобная гісторыя і ў класічнай казцы «ПАПЯЛУШКА». Толькі працавітай дзяўчынцы і прынцу дапамагаюць чароўныя Фея і Паж.

 

А вось у «ПРЫГОДАХ ДЗЮЙМОВАЧКІ» галоўная гераіня сама праходзіць праз усе выпрабаванні і сустракае Караля матылькоў. Як у казцы «СІЎКА-БУРКА», дзе малодшы брат Іван сябруе з чароўным канём і здабывае пацалунак і сэрца Царэўны.

 

Рамантычная казка «УСЕ МЫШЫ ЛЮБЯЦЬ СЫР» увогуле нагадвае самую вядомую ў свеце гісторыю кахання – «Рамэа і Джульета» Шэкспіра. Шэры Шома і белая Фружы, нягледзячы на пустыя супярэчнасці бацькоў, знаходзяць адно аднаго разам.

 

Прыходзьце на спектаклі Коласаўскага тэатра!
У нашых пастаноўках шмат гісторый кахання!

Сачыце за афішай!

Квіткі - у  касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайтах kvitki.by, 24afisha.by і bycard.by!

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X