ІЛЛЯ РЭПІН ВЯРНУЎСЯ Ў ЗДРАЎНЁВА. У РАЗУМЕННІ І ВЫКАНАННІ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА

 

15 і 16 ліпеня у музеі-сядзібе І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» адбыліся начныя прэм’ерныя паказы спектакля «ІЛЛЯ РЭПІН. ЗДРАЎНЁЎСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ». Унікальны праект створаны пры непасрэднай падтрымцы Віцебскага абласнога краязнаўчага музея ў межах XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Ідэя спектакля Ніны Обухавай. Пастаноўка драматычнага нарысу - рэжысёра і мастака Андрэя Жыгура. Музычнае афармленне Міхася Рудака. П’есу напісаў Алесь Замоўскі.

 

...Апускалася ліпеньская ноч. А ў сядзібе «Здраўнёва» з’яўляліся вобразы тых, хто быў тут, на беразе Заходняй Дзвіны, каля ста год таму. Вясёлыя і дасціпныя сялянкі... Самавіты аканом сядзібы Цімох Бадзейка... Сціплы беларус Сідар Шавура, які стаў вядомы праз карціну Іллі Рэпіна... Аптымістычны лайбоўнік Сцяпан Крывенка... Вучаніцы геніяльнага мастака... Ягоны сябра Аляксандр Васільевіч Жыркевіч... Дзеці Іллі Яфімавіча – Вера, Надзея і Юрый... Жонка Вера Аляксееўна Шаўцова... Бацькі мастака Яфім Васільевіч... І вядома – сам Ілля Рэпін... У размовах і маналогах герояў коласаўцы імкнуліся данесці да гледачоў сваё разуменне Рэпіна. Яго пастаянны творчы неспакой, імкненне да дасканаласці сваіх твораў, складаныя адносіны з блізкімі... Свет для Іллі Рэпіна падзяляўся на дзве часткі - яго творчасць, мастацтва, імпэт у пошуку натхнення і побытавае, не заўсёды шчаслівае жыццё з роднымі... Мастак не толькі творца, ён яшчэ і чалавек. І ў яго сутнасці, у яго прыродзе спрабуюць знайсці гармонію дзве гэтыя часткі...

 

Гледачы разам з артыстамі пераходзілі з адной лакацыі сядзібы ў другую... Рабілі своеасаблівую вандроўку ў часе... Даведваліся пра невядомыя моманты біяграфіі Рэпіна, каб больш дакладна адчуць і зразумець, якім быў ён - геній рэалізму, акадэмік, педагог... Бацька, муж і сын...

 

На прэм’ерных начных паказах «Ілля Рэпін. Здраўнёўскія замалёўкі» прысутнічалі многія госці фестывалю. У тым ліку госці з Рэспублікі Комі, кіраўніцтва музея-сядзібы І.Я.Рэпіна «Пенаты» (Санкт-Пецярбургская вобласць, Расія) і Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва – ГІТІС (Масква) і многія іншыя. Усе яны – кожны па-свойму – былі ўражаныя пастаноўкай: добра напісанай п’есай, выдатнай рэжысурай у разуменні зместу і асваенні імерсіўнай формы, тонкай ігрой артыстаў-коласаўцаў. Гледачы яшчэ доўга абмяркоўвалі спектакль, вяртаючыся на аўтобусах са Здраўнёва ў Віцебск.

 

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа пакажа спектакль на гістарычнай сядзібе не раз. Яшчэ і таму, што ў наступным годзе мастацкі свет будзе адзначаць 180-годдзе Іллі Рэпіна. І вядома, адбудуцца паказы на камернай сцэне тэатра. У хуткім часе ў касе з’явяцца квіткі на 27 і 29 кастрычніка.

 

Сачыце за афішай
і далучайцеся праз Коласаўскі тэатр да творчасці мастака Іллі Рэпіна!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X