«ГЭТА ЎСЁ ЯНА» РЭЖА ПА-ЖЫВОМУ

Новы спектакль, прыняты мастацкай радай! У тэатры імя Якуба Коласа. На сцэне тэатральнай гасцёўні. Чарговы эксперымент, які чакае свойго сучаснага гледача.

Драма «Гэта ўсё яна» – актуальная гісторыя ўзаемаадносінаў паміж маці і сынам. Узаеманепаразуменне і пошукі выйсця з крытычнай сітуацыі. Экстрымальнае ўспрыманне свету і спроба адаптавацца да незнаёмага. Усё гэта пад соўсам інтэрнэт-слэнгу, прыперчанага шчырымі маладзёжнымі выказваннямі. Драматург Андрэй Іваноў рэжа па-жывому!

Па-добраму ўражвае ўпэўненасць рэжысёра, кіраўніка Цэнтра беларускай драматургіі Аляксандра Марчанкі, ягоная здольнасць уцягнуць у нязвыклыя абставіны акцёраў акадэмічнага тэатра і смеласць артыстаў у пераадоленні ўнутраных бар’ераў.

З прэм’ерай!

Квіткі – у касе тэатра!

Першы прэм’ерны паказ драмы «Гэта ўсё яна» адбудзецца 8 чэрвеня, у нядзелю, а 19-й гадзіне.

Любіце Коласаўскі тэатр! Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X