ГАСТРОЛІ Ў КАСТРЫЧНІКУ. «СВАДЬБА В МАЛИНОВКЕ» Ў ПАСТАНОЎЦЫ «ПЕТЕБУРГСКОЙ ОПЕРЕТТЫ»

4 кастрычніка чакаем гледачоў на гастролях Музычнага тэатра «Петербургская оперетта». Артысты з расійскай паўночнай сталіцы пакажуць вядомую музычную камедыю «Свадьба в Малиновке». Пачатак спектакля а 19-й гадзіне.
Музычная камедыя «Свадьба в Малиновке» даўно з'яўляецца класікай савецкай аперэты, а яе знакамітая экранізацыя - класікай савецкага кіно. Нягледзячы на тое, што дзеянне аперэты адбываецца ў ваенны час, сюжэт яе поўны вясёлых падзей, кур'ёзных сітуацый і аптымізму.
Галоўнае месца ў аперэце адведзена глыбокім пачуццям маладых герояў Ярынкі і Андрэйкі, і ўсе перыпетыі, што адбываюцца з імі, завяршаюцца ўрачыстасцю любасных сэрцаў. Любоў, пранесеная праз час і адлегласці, дарогі і войны, святкуе і карануе гэту выдатную гісторыю вяселлем, вяселлем у Малінаўцы!
Спектакль падарыў народу масу станоўчых эмоцый і смешных фраз, такіх як «Бац, бац, и мимо!»; «И что это я сегодня такой влюбленный?!»; «Иди к нам в банду, я тебе устрою «протеже»!»; «Пан атаман, кони стоят пьяные, хлопцы запряженные» і іншых.
«Свадьба в Малиновке» - гэта спектакль, поўны святла і радасці. У артыстаў тэатра «Петербургской оперетты» атрымалася, з аднаго боку, захаваць зачараванне знакамітай аперэты і яе любімай шмат кім экранізацыі, а з іншага боку, унесці нешта сваё.
Іскрыстая ігра выдатнага акцёрскага ансамбля, прыгожыя галасы і адкрытыя твары, танцавальныя нумары, дзівоснай прыгажосці касцюмы і дзіўныя дэкарацыі, што ствараюць эфект трохвымернай выявы, сплятаюцца з чароўнымі, знаёмымі з дзяцінства мелодыямі і выносяць у свет кахання і гумару, як і павінна быць у сапраўднай аперэце. Выдатная музыка, запальныя танцы, шыкоўная ігра акцёраў, невычэрпны народны гумар.
На гэты спектакль можна і трэба ісці ўсёй сям'ёй, таму што ён прыдуманы і пастаўлены людзьмі, якія нібы ведаюць, што нічога важнейшага за каханне, сям'ю, дабрыню і вернасць на свеце не існуе...
Кампазітар Б.Аляксандраў. Лібрэта Л.Юхвіда і М.Аваха. Аўтар ідэі С.Самародава. Рэжысёр-пастаноўшчык С.Шалагін. Мастак А.Малчанаў. Балетмайстар М.Рэўтаў. Канцэртмайстар Я.Пракоп’еў.
Працягласць спектакля - 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам. Узроставае абмежаванне - 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.
Чакаем вас у тэатры, на гастролях «Петербурской оперетты»!
Добавить комментарий