ГАСТРОЛІ НОВАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА З МІНСКА

29.12.2025
11 і 12 лютага на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа - гастролі Новага драматычнага тэатра з Мінска. Сталічныя артысты пакажуць кіно для дарослых, авантурную камедыю і прыгодніцкую казку з інтэрактывам.
11 лютага (серада), 19:00, - кіно для дарослых на 2-е дзеі «ЖАННА» па п'есе Яраславы Пуліновіч.
Квіткі можна набыць анлайн.

Спектакль «Жанна» пастаўлены па п'есе папулярнага сучаснага расійскага драматурга Яраславы Пуліновіч. Галоўная гераіня пастаноўкі – моцная і паспяховая бізнес-лэдзі, якая ўзяла ў жыцця ўсё, апроч эмоцый і шчасця. Зараз яна шукае кахання, але замест гэтага атрымлівае здраду ад маладога, інфантыльнага каханка.
Боль, роспач і адзінота прыводзяць да жадання помсты і перад гледачом разгортваецца амаль антычны сюжэт у сучасных рэаліях. «Жанна» - праўдзівы спектакль, расказаны простай, вядомай мовай, з сумнымі, але ў той жа час вытанчанымі і смешнымі сцэнамі. Выразная і эмацыйная гісторыя, якая стане блізкай самай рознай публіцы.
Рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Кулікоўскі. Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка. Рэжысёр па пластыцы Марына Баранава. Мастак па святле Таццяна Кудзінава.
Прэм'ера – 3 кастрычніка 2018 года. Працягласць - 2 гадзіны 15 хвілін з антрактам. Узроставае абмежаванне - 18+. Спектакль ідзе на рускай мове.
12 лютага (чацвер), 19:00, - авантурная камедыя на 2-е дзеі «ПЛАЧУ ЗА ЛЮБОВЬ» па п'есе Іва Жаміяка.
Квіткі можна набыць анлайн.

Што наша жыццё? - гульня!
Месье Амількар наймае сабе акцёраў, якія раптоўна робяцца для яго ідэальнай сям'ёй. Навошта? Усё вельмі проста! Бо для паўнавартаснага жыцця яму бракуе сапраўдных пачуццяў. Уся гэтая абсурдная задума з дамашнім тэатрам вельмі патрэбна Амількару, бо ён шчыра верыць, што толькі так зможа атрымаць усё то, пра што даўно марыць.
Хто ён, загадкавы месье Амількар? Навошта здзяйсняе ўсе гэтыя недарэчныя ўчынкі? Ці зможа набыць любімую жонку, дачку і адданага сябра за грошы? Ці прывядзе вар'яцкі эксперымент да шчаслівага фіналу ці ўдалае асабістае жыццё апынецца ўсяго толькі ілюзіяй?
Фінал авантурнай камедыі будзе сапраўды непрадказальным!
Рэжысёр-пастаноўшык Сяргей Кулікоўскі. Мастак-пастаноўшчык Лідзія Малашанка. Мастак па святле Уладзіслаў Рыхтэр.
Прэм'ера – 21 верасня 2023 года. Працягласць - 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам. Узроставае абмежаванне - 18+. Спектакль ідзе на рускай мове.
11 і 12 лютага (11:30, 13:30) - прыгодніцкая казка з інтэрактывам «ЗАКОЛДОВАННАЯ ПРИНЦЕССА» па п'есе Барыса Сударушкіна.

Цёмнай ноччу ў палацы ўсё пайшло наперакасяк: самая прыгожая прынцэса ў адно імгненне ператварылася ў пачвару. Выратаваць каралеўства можа толькі той, хто здабудзе тры залатыя валаскі Калдуна. На выклік адгукаюцца двое: ганарысты начальнік варты… і бедны, але адважны Ганчар, у якога ёсць толькі добрае сэрца і жаданне прыйсці на дапамогу.
«Заколдованная принцесса» – вясёлая і цёплая казка пра адвагу, сяброўства і сілу дабрыні. Гледачоў чакаюць песні, танцы, іскрыстыя жарты і інтэрактыў: дзеці дапамогуць героям вядзьмарыць, падкажуць дакладныя словы і вырашаць, каму даверыцца.
Прыходзьце ўсёй сям'ёй – і станьце суаўтарамі дзіўнага інтэрактыўнага спектакля!
Рэжысёр-пастаноўшчык А.Бародка. Мастак-пастаноўшчык Л.Малашанка.
Працягласць - 50 хвілін. Узроставае абмежаванне - 0+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі на спектаклі Новага драматычнага тэатра можна набыць у касе тэатра імя Якуба Коласа.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля - з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед - 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.


















Добавить комментарий