ГАСТРОЛІ МІНСКАГА АБЛАСНОГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

28 лютага (19:00) на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Мінскага абласнога драматычнага тэатра. Госці з Маладзечна пакажуць спектакль «УДАЧЫ І… НАСТУПНЫ!» па матывах твораў Бернарда Вербера.
Што адбываецца з чалавекам пасля смерці, калі душа пакідае цела? І пра што пойдзе гутарка на апошнім судзе?
Былы суддзя Анатоль Пішон трапляе на нябёсы і паўстае перад нябесным судом. Падсудны павінен давесці, што годна пражыў сваё зямное жыццё. І падчас паседжання давядзецца адказаць на няпростыя пытанні: ці быў пры жыцці герой сумленны з самім сабой, ці быў шчыры, калі справа датычылася выбару прафесіі, захаплення, каханага чалавека… І ці выпадзе Анатолю шчаслівы шанец усё змяніць?
Гэта лёгкая, напоўненая гумарам гісторыя задае філасофскія пытанні. І кожны, без сумневу, знойдзе ў ёй нешта сваё.
Рэжысёр-пастаноўшчык Дзяніс Нупрэйчык. Мастак-пастаноўшчык Пятро Анашчанка. У спектаклі заняты артысты: Алег Чэчанеў, Алена Рахмангулава, Яўгенія Стацэнка, Аляксей Карпец, Дзяніс Фешчанка.
Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.
28 лютага (11:00) для юных гледачоў будзе паказана казка-страшылка «ВУЧАНЬ ВЕДЗЬМАРА, АЛЬБО БІТВА ЧАРАДЗЕЯЎ» па п’есе С.Бялова.
Гэта павучальная гісторыя пра тое, як сілу вядзьмарства можна скіраваць на добрыя здзяйсненні. Злы вядзьмар Брэндымар памкнуўся кіраваць усёй грамадою. Сабе ў памагатыя ён выбраў папугая Андрона, каб потым прынесці яго ў ахвяру, але птушка аказалася не такой простай. Набытыя ўпотай веды дазволілі Андрону на роўных змагацца са злым ведзьмаром.
Рэжысёр-пастаноўшчык Алег Чэчанеў. Мастак-пастаноўшчык Яўген Волкаў. Кампазітар Алег Залётнеў. Пластыка Таццяны Карпец.
Узроставае абмежаванне – 6+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Чакаем вас у тэатры!
Добавить комментарий