ГАСТРОЛІ КАМЕРНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА З МІНСКА. ДЗВЕ КАМЕДЫІ.

21 і 22 красавіка на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца гастролі Камернага драматычнага тэатра з Мінска.

 

21 красавіка (19:00) – камедыя «ШЫКОЎНАЕ ВЯСЕЛЛЕ» па п'есе Робіна Хоўдана.

Пагадзіцеся, што самы важны дзень у жыцці кожнага чалавека – гэта яго шыкоўнае вяселле.

Вось і галоўны герой быў упэўнены ў гэтым да таго моманту, пакуль у дзень вяселля не прачнуўся поруч з незнаёмай аголенай дзяўчынай. Вось-вось павінна прыйсці нявеста і астатнія госці, а ён абсалютна нічога не памятае! Як выратаваць яго шыкоўнае вяселле?

На дапамогу няўдачліваму жаніху прыходзіць шафер, яго дзяўчына і нават пакаёўка. Але галоўны герой і ўявіць не мог, якія сакрэты хаваюць астатнія госці шыкоўнага вяселля.

Прэм'ера – 14 лютага 2020 года.

Рэжысёр – Наталля Башава.

У спектаклі заняты Валерый Кашчэеў, Аляксандр Ільін, Кірыл Андронаў, Мікалай Лявончык, Святлана Яцэвіч, Таццяна Булгакава, Валянціна Канчар, Ульяна Антанюжанка, Сяргей Юрэвіч, Валерый Новік, Валерый Шушкевіч, Андрэй Хурсан.

Узроставае абмежаванне – 18+.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.

 

22 красавіка (19:00) – камедыя «КЛІНІКА» па п'есе Рэя Куні.

У прадчуванні свята ў цэнтральнай лонданскай клініцы пануе мітусня. Галоўны герой, Дэвід Мортымер – асноўны неўролаг буйной лонданскай бальніцы. Праз гадзіну яму трэба рабіць найважнейшы ў яго жыцці, вырашальны для кар'еры даклад на міжнароднай медыцынскай канферэнцыі, але тут на яго галаву «звальваецца» былая каханка і паведамляе яму, што ў іх ёсць агульны 18-гадовы сын і ён жадае пазнаёміцца з бацькам. Катастрофа! Трэба тэрмінова шукаць выйсце з сітуацыі.

Каб не загрымець у паліцыю, захаваць шлюб, сяброў, службовае становішча і кар'еру – герой вымушаны бясконца выкручвацца! Увогуле – поўная клініка!

Папулярны англійскі драматург-камедыёграф Рэй Куні спецыялізуецца на камедыях. Поспех пастановак па яго п'есах прадказальны – драматург па-майстэрску яднае сюжэтныя анекдатычныя хітраспляценні з розыгрышамі і жартамі. Наша займальная і захапляльная гісторыя падорыць вам зарад станоўчых эмоцый і новыя яркія ўражанні.

Рэжысёр – Наталля Башава.

Пераклад і рэдакцыя Міхала Міхасёва.

У спектаклі заняты Аляксандр Ільін, Валерый Кашчэеў, Святлана Нікіфарава, Кірыл Андронаў, Мікалай Лявончык, Святлана Яцэвіч, Таццяна Булгакава, Валянціна Канчар, Святлана Кліменка, Ульяна Антанюжанка, Валерый Кляймёнаў, Ганна Анісенка, Сяргей Юрэвіч, Валерый Новік, Яраслаў Шкуратаў, Валерый Шушкевіч, Андрэй Воўчак.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X