ГАСТРОЛІ БРЭСЦКАГА АКАДЭМІЧНАГА ТЭАТРА ДРАМЫ. ЗАПРАШАЕМ!

 

9-10 лістапада на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі. Госці з горада над Бугам прывязуць у Віцебск тры пастаноўкі – дзве дарослыя і адну дзіцячую.

Адкрыюцца гастролі 9 лістапада (19:00) камедыяй «ПРАВДА – ХОРОШО, А СЧАСТЬЕ ЛУЧШЕ» па п’есе Аляксандра Астроўскага.

 

Бязмежная ўлада Маўры Тарасаўны! Пажылая мільянерка, паўнапраўная царыца свайго маёнтка. Слугі ідуць услед за ёй па пятах, каб дагадзіць гаспадыні, а сын забаўляе яе сваімі недарэчнымі эканамічнымі пражэктамі. Толькі юная Паліксена пярэчыць волі сваёй дэспатычнай бабулі. Пакахала яна звычайнага аканома, у якога, апроч беднаты, адна нястача – праўду, нават самую непрыемную, усім у твар кажа.

Падзеі п'есы Астроўскага перанесены рэжысёрам у сучаснасць. Вядомыя дэкарацыі багатага маёнтка, насычанае дынамічнае дзеянне і, вядома, адказ на пытанне: як стаць шчаслівым?

 

Рэжысёр-пастаноўшчык Міхаіл Бехцераў (Масква). Мастак-пастаноўшчык Таццяна Анастасава (Масква). Балетмайстер Лізавета Матвіевіч (Масква). Мастак па святлу Мікалай Палтарака.

У спектаклі іграюць: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Ляўчук (Маўра Тарасаўна), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Пяткевіч (Амос Панфілыч Барабошаў), Таццяна Васількова (Паліксена), Іван Гізмант (Платон), Таццяна Зелянко (Філіцата), Міхаіл Ільіч (Нікандр Мухаяраў), Алег Бузук (Глеб Мяркулыч), Наталля Лабко (Палагея Рыгораўна Зыбкіна), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мятліцкі (Сіла Ерафеіч Гразноў), Вячаслаў Цыцкоўскі, Ганна Цвірко, Мікіта Хвалюк (Слугі).

Працягласць спектакля – 2 гадзіны 40хвілін з антрактам.

Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.

10 лістапада (19:00) запрашаем вас паглядзець камедыю-фарс «ОТЧАЯННЫЕ ТЁТКИ» па п’есе сучаснага расійскага драматурга Аляксандра Кароўкіна.

 

Цяжка жывецца дзвюм немаладым сёстрам у наш час! Навакол махляры, аферысты і шалапутныя сваячкі! Ніяк не пакінуць цётачак у спакоі! Нехта точыць зубы на іх даўнейшую хату, нехта хоча стрэсці з іх грошай, каб паправіць сваю кар'еру, а нехта і зусім хаваецца ў іх ад паліцыі. Але гэтым цёткам пальца ў рот не кладзі — яны сапраўды адчайныя кабеты.

Спектакль пастаўлены ў лепшых традыцыях камедыі становішчаў. Дзіўныя, смешныя і недарэчныя сітуацыі ідуць адна за адной, прымушаючы герояў вынаходзіць усё новыя і новыя спосабы выкручвацца з найскладаных калізій. І далёка не ўсе могуць выйсці з перапляцення пацешных інтрыг жывымі.

 

Рэжысёр-пастаноўшчык Валянціна Янавец. Мастак-пастаноўшчык Мікалай Палтарака. Пластыка Вольгі Клімук.

У спектаклі занятыя: Таццяна Валчэцкая (Генрыета Карлаўна), Ірына Давыдзенка (Разалія Карлаўна), Міхаіл Ільіч (Роберт), Таццяна Строк (Інга), Іван Гізмант (Эрык), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Пяткевіч (Кувыкін), Павел Асташэня (Бабакін).

Працягласць спектакля – 2 гадзіны 30 хвілін.

Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.

Для юных гледачоў у гэтыя ж дні будзе паказаны музычны спектакль «ЦАРЕВНА-ЛЯГУШКА» па п’есе Уладзіміра Ілюхова.

 

Задумаў Кашчэй адпомсціць Васілісе Прыгожай за тое, што яна яму адмовіла. Ператварыў падступны злыдзень першую красуню царства-дзяржавы ў звычайную жабу. Але нават у гэтым абліччы любаснае сэрца Івана-царэвіча пазнае сваю нарачоную. А адданыя, добрыя і адважныя таварышы дапамогуць яму адшукаць кашчэеву смерць, нягледзячы на ўсялякія перашкоды і небяспекі.

Народная казка, расказаная на новы лад, пакажа прыклад сапраўднага сяброўства і спадабаецца не толькі дзецям, але і іх бацькам. Бо вас чакаюць чараўніцтва, завадныя песні, мноства сцэнічных эфектаў, перамога дабра над злом і, вядома ж, шчаслівы фінал.

Рэжысёр-пастаноўшчык Дзяніс Фёдараў. Мастак-пастаноўшчык Мікалай Палтарака. Кампазітар, аўтар вершаў песень Уладзімір Бабкоў. Харэограф Ягор Каляда.

У спектаклі занятыя: Іван Гізмант (Іван Царэвіч), Кацярына Сіротка (Васіліса Прыгожая), Вячаслаў Цыцкоўскі (Кашчэй Бессмяротны), Генадзь Чурыкаў (Цар), Таццяна Юрык (Нянька), Сяргей Кандрацюк (Стольнік), Таццяна Валчэцкая / Тамара Маісеенка (Пакаёўка, незямная сутнасць), Ганна Цвірко (Баба Яга), Наталля Паўлава (Баярская дачка), Таццяна Зелянко (Купецкая дачка), Алег Бузук (Лясун), Маргарыта Валавікова (Жабка).

Узроставае абмежаванне – 6+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Чакаем вас на спектаклях Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X