«ДЗЯДЗЕЧКАЎ СОН» АДКРЫВАЕ XXVII МІЖНАРОДНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ Ф.М.ДАСТАЕЎСКАГА Ў РАСІЙСКАЙ СТАРАЙ РУСЕ

 

3 лістапада Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа адкрывае ў расійскай Старой Русе XXVII Міжнародны тэатральны фестываль Ф.М.Дастаеўскага. На сцэне Цэнтра культуры «Русіч» адбудзецца паказ трагіфарса «Дзядзечкаў сон» паводле аповесці сусветна вядомага класіка.

 

Прэм’ера спектакля «Дзядзечкаў сон» адбылася на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра ў красавіку 2023 года. Ідэя і пераклад на беларускую мову народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыса. Пастаноўка і інсцэніроўка Ніны Обухавай. Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі Лавіцкай-Ярмолавай. Музычнае афармленне Міхаіла Рудака. Пластыка і харэаграфія Ульяны Ацясавай.

Перад дасведчанымі расійскімі гледачамі, аматарамі творчасці Дастаеўскага ў вядомых вобразах выйдуць народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс (Князь), Наталля Аладка (Марыя Дзмітрыеўна Маскалёва), Дар’я Французава (Зіна), Аляксей Анісеня (Мазглякоў), уладальнік медаля Францыска Скарыны Брась Цвірка (Афанасій Мацвеевіч), Ульяна Ацясава (Фелісата Міхайлаўна), Таццяна Рогат (Наталля Дзмітрыеўна), Алёна Чыстабаева (Ганна Мікалаеўна).

Міжнародны тэатральны фестываль Ф.М.Дастаеўскага пачынаўся ў 1992 годзе як творчая камерцыйная акцыя. За час правядзенне ў Наўгародскую вобласць прыязджалі тысячы ўдзельнікаў. Сёння фестывалі ўнікальны тым, што праграма складаецца выключна са спектакляў па творах Дастаеўскага і, ў выключных выпадках, па фактах яго біяграфіі. Традыцыйна фестываль праходзіць адначасова ў двух гарадах, звязаных з імем вялікага Дастаеўскага – Вялікім Ноўгарадзе і Старой Русе.

 

Сёлета ўдзел прымаюць Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага (Мінск), Наўгародскі акадэмічны тэатр драмы імя Дастаеўскага, Варкуцінскі драматычны тэатр імя Мардвінава, Рускі драматычны тэатр з Чэбаксар, Варонежскі тэатр юнага гледача, Ераванскі драматычны тэатр імя Гр.Капланяна, Драматычны клуб імя А.П.Чэхава пры Рускім доме (Трывандрум, Індыя) і іншыя творчыя калектывы. Будуць паказаныя спектаклі па такіх вядомы творах Дастаеўскага, як «Злачынства і пакаранне», «Браты Карамазавы», «Белыя ночы», «Ідыёт», «Прыніжаныя і зняважаныя»...

Зычым коласаўцам цудоўнага выступлення і гучных апладысментаў!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X