ДЗВЕ КАМЕДЫІ АД ГОМЕЛЬСКАГА АБЛАСНОГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА

 

25 і 26 верасня Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа запрашае на гастролі Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь. Гледачоў чакаюць дзве камедыі і павучальная казка.

25 верасня (19:00) - камедыя на 2-е дзеі «ДВА ЧАСА СЧАСТЬЯ» па п'есе Антона Фінка.

 

Гэта гісторыя магла б стаць нагодай для здымак калі не серыяла Netflix, то, хаця б, цалкам поўнаметражнай кінакамедыі. Але... Час дзеяння – 80-е, калі ў Савецкім Саюзе практычна не было Інтэрнэту, у тэлевізар змяшчалася ўсяго тры–чатыры каналы, а словы «дэфіцыт» і «імпарт» немаўляты вывучвалі яшчэ ў калысцы адразу пасля слова «мама»...

Гэты дзень запомніцца галоўнай гераіні спектакля назаўжды. Зборы ў ЗАГС, уцёклы жаніх, госці, якія вось-вось прыйдуць на вясельную вячэру. Як захаваць свой твар перад калегамі, а галоўнае - як не страціць надзеі на вялікае жаночае шчасце і на каханне?

 

Адказ ёсць! Трэба не здавацца да апошняга - і тады свет абавязкова падкіне шанец на шчаснае вырашэнне катастрафічнай сітуацыі. Вось толькі б перажыць гэтыя некалькі шалёных гадзін, што застаюцца да шлюбу...

 

Рэжысёр-пастаноўшчык Дзмітрый Байкоў. Мастак-пастаноўшчык Таццяна Стысіна, галоўны мастак Гомельскага аблдрамтэатра. Харэограф Аксана Ражкова. Музычнае афармленне Дзмітрыя Няберава.

У спектаклі заняты акцёры Наталля Голубева, Сяргей Юрэвіч, Таццяна Ганчарова, Наталля Задзірына, Дзіяна Чарнышэвіч, Анастасія Задзірына, Таццяна Зміцюра.

Прэм'ера - 8 сакавіка 2023 года. Працягласць спектакля - 2 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне - 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
У аператара квіткоў kvitki.by.

26 верасня (19:00) - эксцэнтрычная камедыя «ЛЮБОВЬ. ЛЮБОВЬ? ЛЮБОВЬ!» паводле апавяданняў майстра сатыры пачатку XX стагоддзя Аркадзя Аверчанкі.

 

Маскоўскі рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар інсцэніроўкі  Іван Чумачэнка выбраў у найбагатай літаратурнай спадчыне пісьменніка творы, прысвечаныя вялікаму чалавечаму пачуццю – каханню.

 

Аднак рэжысёр выносіць на сцэну не меладраматычныя перажыванні, не трагедыю, ён прапануе гледачам зірнуць на каханне з усмешкай, а заадно – успомніць з пачуццём лёгкай настальгіі пра выдатны час, пра пачатак XX стагоддзя. Зрэшты, эпохі змяняюцца, а чалавечыя адносіны заўсёды складаныя - смешныя і сумныя, шчырыя і ашчадныя, чуллівыя і наіўныя. Як і ў шмат якіх творах Аркадзя Аверчанкі.

 

Мастак-пастаноўшчык Макар Максімаў. Харэограф Анастасія Караблёва.

У спектаклі занятыя Анастасія Задзірына, Марыя Хадзякова, Міхал Грышачкін, Дзмітрый Цясляк.

Прэм'ера - 30 траўня 2024 года. Працягласць спектакля - 1 гадзіна 30 хвілін без антракту. Узроставае абмежаванне - 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
У аператара квіткоў kvitki.by.

Для дзяцей гомельскія артысты прапануюць павучальную казку «ЗОЛОТАЯ РЫБКА» Алесі Емяльянавай па матывах твораў А.С.Пушкіна.

 

Гэта смешная і ў той жа час павучальная казка ў вершах на новы лад раскажа гледачам знаёмую кожнаму казку Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна пра чароўную залатую рыбку, старога рыбака і яго прагную і злую старую. Каб спектакль атрымаўся больш сучасным, дзеянне спектакля трохі выведзена за строгія межы класічнага сюжэта. Гледачоў чакаюць новыя персанажы і непрадказальныя сюжэтныя павароты. А шчаслівы фінал спектакля дапаможа гледачам пакінуць глядзельную залу ў прыўзнятым настроі.

 

Рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Шыдлоўскі. Мастак-пастаноўшчык Аляксандр Кручковіч. Музычнае афармленне Дзмітрыя Няберава. Харэограф Аксана Ражкова.

У спектаклі заняты Дзмітрый Попчанка, Арцемій Шылаў, Марыя Хадзякова, Крысціна Шыпкова, Лізавета Альхоўка, Віталя Цішкова, Дзіяна Чарнышэвіч.

Прэм'ера - 6 чэрвеня 2023 года. Працягласць - 50 хвілін без антракту. Узроставае абмежаванне - 0+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Чакаем віцебскіх гледачоў
на спектаклях Гомельскага абласнога драматычнага тэатра!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X