«ДВАНАЦЦАЦЬ МЕСЯЦАЎ». НОВАЯ СВЯТОЧНАЯ КАЗКА ПА КЛАСІЧНЫМ СЮЖЭЦЕ

 

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа традыцыйна робіць навагодняе свята для самых юных віцебчан і іх бацькоў. З 24 снежня на вялікай сцэне пачнуцца прэм’ерныя паказы чароўнай казкі «Дванаццаць месяцаў» па п’есе Алеся Замкоўскага паводле творчасці Самуіла Маршака.

Гэтая неверагодная гісторыя даўно стала класічнай. Мала дарослых, якім не знаёмы казачны сюжэт, у якім дванаццаць месяцаў перад новым годам збіраюцца ў лесе каля чароўнага вогнішча? Кажуць, што была адна дзяўчынка, якая на яве бачыла іх усіх разам... А навошта яна пайшла ў лес перад навагодняй ноччу? Мачаха выгнала яе з дому і сказала не вяртацца без падснежнікаў, першых вясновых кветак, якія захацела ў якасці падарунка ў першы дзень новага года адна капрызная Прынцэса.

Казка «Дванаццаць месяцаў» пра тое, што багацце чалавека – не ў грошах ці ўладзе. Багацце чалавека – гэта добрае сэрца, чыстае сумленне, светлая душа, працавітасць. І такім людзям, як і галоўнай гераіне спектакля, сама прырода прыходзіць на дапамогу і стварае сапраўдныя цуды.

Пастаноўка і сцэнаграфія Андрэя Жыгура. Касцюмы Святланы Макаранка. Музыка Міхаіла Рудака. Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанка.

У спектакле занятыя: Тамара Краснабаева-Чарняк / Таццяна Рогат (Падчарка), Раіса Грыбовіч / Валянціна Багданава (Мачаха), Вікторыя Шамардзіна / Ульяна Ацясава (Дачка), Пятро Ламан (Тата), Паліна Крашэўская (Прынцэса), Наталля Аладка (Старэйшая фрэйліна), Алёна Чыстабаева / Алена Шарэпчанка (Маладая фрэйліна), Міхаіл Асанаў / Юрый Цвірка (Генерал), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка (Студзень), Генадзь Гайдук (Люты), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (Снежань), Яўген Бераснеў (Сакавік), Аляксей Анісеня / Антон Бараноўскі (Красавік), Уладзіслаў Жураўлёў (Май), Герман Дымарэцкі (Чэрвень), Вадзім Асвяцінскі (Ліпень), Арцём Блахін (Жнівень), Святлана Жукоўская (Верасень), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна (Кастрычнік), Вольга Куляшова / заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова (Лістапад).

Пасля кожнага спектакля гледачоў на камернай сцэне чакае навагодняе прадстаўленне каля ёлкі з удзелам Дзеда Мароза, Снягурачкі ды іншых казачных персанажаў.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) на сайце kvitki.by.

Казка «Дванаццаць месяцаў» будзе паказаная ў наступныя дні:

23 снежня (пятніца), 18:00 - квіткі на kvitki.by.
24 снежня (субота), 11:00 - квіткі на kvitki.by.
24 снежня (субота), 14:00 - квіткі на kvitki.by.
24 снежня (субота), 17:00 - квіткі на kvitki.by.
25 снежня (нядзеля), 11:00 - квіткі на kvitki.by.
25 снежня (нядзеля), 14:00 - квіткі на kvitki.by.
28 снежня (серада), 18:00 - квіткі на kvitki.by.
29 снежня (чацвер), 18:00 - квіткі на kvitki.by.
30 снежня (пятніца), 18:00 - квіткі на kvitki.by.

6 студзеня (пятніца), 19:00
8 студзеня (нядзеля), 11:00
8 студзеня (нядзеля), 14:00

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           

               

 

X