ЧОРНАЯ КАМЕДЫЯ, ТРЫЛЕР і КАЗКА – ГАСТРОЛІ ГОМЕЛЬСКАГА ГАРАДСКОГА МАЛАДЗЁЖНАГА ТЭАТРА Ў ЛЮТЫМ

19 і 20 лютага на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра. Госці з горада над Сожам пакажуць віцебскім гледачам два спектаклі для дарослых і адзін для юных гледачоў.
лютага,
Майкл і Рэй Куні БРАТОЧКІ (BAD BOYS)
Хто не хоча быць шчаслівым?.. Том і Лінда, звычайная сямейная пара з Лондана, жадаюць простага чалавечага шчасця. А іх сваякі з самых добрых меркаванняў па меры сваіх сіл спрабуюць прыход гэтага шчасця паскорыць – і ад іх «дапамогі» галава ідзе кругам! Пераадоленне неймаверных па сваёй недарэчнасці сітуацый, пошукі выйсця з тупіковага становішча, неверагодная мужчынская вынаходлівасць – усё гэта выпадае на долю герояў спектакля «Браточкі (Bad Boys)». Інтрыга дзеяння захапляе з першых хвілін і трымае да самага канца гэтай абсурднай, вельмі смешнай і чуллівай гісторыі. Прэм’ера - 10 лістапада 2018 года. Рэжысёр-пастаноўшчык - Уладзімір Пятровіч. У спектаклі занятыя артысты: Сяргей Трухін, Лізавета Астрахова, Валянціна Ільюкевіч, Яраслаў Кубліцкі, Дзмітрый Попчанка, Ірына Чарняўская, Наталля Голубева, Сяргей Чугай, Уладзімір Цітоў, Вікторыя Паланцэвіч, Віталь Багамол. Спектакль ідзе на рускай мове. Больш фотаздымкаў спектакля ТУТ. |
20 лютага,
Жордзі Гальсэран МЕТАД
Гледачам прапануецца стаць сведкамі эксперыменту. На час спектакля сцэна ператворыцца ў фокус-пакой, у якім чатыры персанажы праходзяць выпрабаванні на прэстыжную пасаду ў буйной фірме. Каб стаць гэтым ідэальным кандыдатам з вялікай зарплатай, трэба адмовіцца ад усяго чалавечага ў сабе, пераступіць маральныя межы. Працэдура адбору ператвараецца ў жорсткае псіхалагічнае катаванне, за нявіннымі, на першы погляд, трэнінгамі і тэстамі хаваюцца бязлітасныя маніпуляцыі з чалавечай свядомасцю. Хто пераможа? Прэм’ера - 6 ліпеня 2017 года. Пастаноўка Віталя Краўчанкі. У спектаклі занятыя артысты: Сяргей Арцёменка і Дзмітрый Попчанка (Фернанда Порта), Валянціна Ільюкевіч і Валерыя Лагута (Мерседэс Дэгас), Уладзімір Цітоў (Энрыке Фонт), Яраслаў Кубліцкі (Карлас Буэна). У 2018 годзе спектакль стаў лаўрэатам V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» ў намінацыі «Лепшы спектакль тэатра драмы малой формы». Спектакль ідзе на рускай мове. Больш фотаздымкаў спектакля ТУТ.
|
|
Рэжысёр-пастаноўшчык – Юрый Вутта. |
Для юных гледачоў у гастрольныя дні гомельскія артысты пакажуць спектакль «Прынцэса-генерал» паводле п'есы-казкі Віктара Ілюхова. Гэта вясёлая музычная гісторыя пра два суседнія каралеўствы, паміж якімі кіпяць па-сапраўднаму не абы-якія жарсці і спрэчкі. І вынікам можа стаць аб'яўленне вайны. Але каханне прынца і прынцэсы аказваецца мацней за варожасць, і ў фінале ўсё заканчваецца шчасліва, як гэта і мусіць быць у добрай казцы. Прэм’ера - 20 снежня 2016 года. У спектаклі занятыя артысты: Уладзімір Цітоў і Гіёргі Чантурыя (Кароль), Наталля Голубева і Валянціна Ільюкевіч (Каралева), Сяргей Арцёменка (Каралевіч), Валерыя Лагута (прынцэса Аўгустына), Дзмітрый Попчанка і Яраслаў Кубліцкі (Блазан). Спектакль ідзе на рускай мове. |
Чакаем вас у тэатры!
Добавить комментарий