ЧАКАЕМ НА СПЕКТАКЛЯХ У КРАСАВІКУ!
Вясна ідзе. Другі месяц красавік, мы ўпэўнены, падорыць не толькі добрае надвор’е, але і лепшыя перамены. Мабыць, гэтаму паспрыяе і цёплая атмасфера тэатра. У красавіку 2023 года коласаўцы прапануюць вам шмат сцэнічных твораў, якія, спадзяемся, уздымуць ваш настрой.
1 красавіка (12:00) запрашаем дзяцей разам з бацькамі паглядзець казку-гульню Васіля Ткачова «ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ».
Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк (Аляксей Анісеня / Уладзіслаў Жураўлёў / Цімур Жусупаў) спачатку знайшоў Цяля (Яўген Бераснеў / Уладзіслаў Жураўлёў/ Максім Ратомскі) сабе на здабычу, а потым стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Справа ў тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх – сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка (Вольга Куляшова / Таццяна Рогат / Вікторыя Шамардзіна), заўсёды ласы на смачную ежу Дзік (Герман Дымарэцкі / Юрась Цвірка) і надзвычай чуллівая Козачка (Наталля Аладка / Валянціна Багданава / Ніна Обухава). Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас!
Узроставае абмежаванне – 0+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
1 красавіка (18:00) запрашаем на вялікую сцэну паглядзець рамантычную камедыю «САМАЯ ЖАДАНАЯ» Сяргея Гіргеля.
Спектакль распавядае пра пошукі кахання і пра тое, што ніякія жыццёвыя вабікі не заменяць творчай душы блізкага, дарагога табе чалавека.
…Немалады пісьменнік, кінасцэнарыст Мацье (народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс) шукае сюжэт для новага фільма. І адначасова спадзяецца знайсці шлях да сэрца Раксаны (Наталля Аладка), ягонай натхняльніцы. Мацье прыдумляе для каханай усё новыя прыгоды. На гэты раз ён запрашае Дэвіда (Арцём Блахін)– забяспечанага, але вельмі цынічнага юнака, які спрабуе купіць пачуцці жанчыны за немалыя грошы. Адбываецца неверагоднае: у сэрцы Дэвіда нараджаецца сапраўднае каханне да Раксаны. Каму ж з дваіх мужчын гераіня аддасць перавагу?
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
2 красавіка (18:00) вы зможаце ўбачыць на вялікай сцэне прэм’еру спектакля «ДЗЯДЗЕЧКАЎ СОН» паводле аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага.
Мар’я Маскалёва (Наталля Аладка / Алена Шарэпчанка) імкнецца вырвацца з шэрага жыцця ў правінцыйным гарадку, трапіць у далёкую прывабную сталіцу і адначасова хоча ўладкаваць выгаднае замужжа для сваёй вытанчанай дачкі Зіны (Тамара Краснабаева-Чарняк / Паліна Крашэўская / Дар’я Французава). Нечакана ў горадзе з'яўляецца багаты і ўплывовы Князь (народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс / Юрась Цвірка). Толькі ж вельмі шаноўнага ўзросту! Акрамя таго, на руку і сэрца Зіны прэтэндуе малады, але зусім не паспяховы Павел Мазглякоў (Аляксей Анісеня/ Антон Бараноўскі). Маскалёва зробіць усё магчымае, каб выйграць латарэю лёсу і атрымаць шчаслівы квіток у новае жыццё. Але ці атрымаецца?
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
6 красавіка (19:00) на камернай сцэне – трагікамедыя «ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН» Дональда Лі Коўбэрна.
Уэлер Марцін (Пятро Ламан) – у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі (Анжаліка Баркоўская)– супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей – усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця.
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
7 красавіка (19:00) на камернай сцэне – міні-серыял для мужчыны і жанчыны «АСЕННІ ROCK'N'ROLL» па матывах п’есы Міхаіла Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца».
…Яна (Наталля Аладка) запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён (заслужаны артыст РБ Вячаслаў Грушоў). Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату…
І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае.
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
8 красвіка (18:00) чакаем гледачоў на эксцэнтрычнай камедыі «АЖАНІЦЦА НЕЛЬГА РАЗВІТАЦЦА» ў выкананні артыстаў тэатра і кіно з расійскага Санкт-Пецярбурга па п'есе Рамана Шумілава. Спектакль ідзе на рускай мове.
Напярэдадні свайго дня нараджэння, пасля бурнай вечарыны, галоўны герой прачынаецца ў нумары гатэля ў цэнтры Парыжа зусім не разумеючы, як ён там апынуўся. Да яго прылятае яго шчаслівая абранніца, якой ён даўно хацеў зрабіць прапанову. Але ўсе псуе «ашаламляльная незнаёмка», закаханая ў галоўнага героя, якая нечакана апынаецца ў тым жа нумары. Менавіта ў гэтай складанай сітуацыі і апынаюцца героі камедыі.
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
9 красавіка (18:00) на вялікай сцэне - камедыя «ДОКТАР ФІЛАСОФІІ» па п’есе Браніслава Нушыча.
Жывата Цвіёвіч (Юрась Цвірка), чалавек хоць і заможны, але ўвогуле па сваіх чалавечых якасцях даволі някепскі. Ён вылузваецца, як умее, бо трэба ж неяк выжываць у рацыянальным свеце, дзе ўсё прадаецца і ўсё купляецца, а чалавек вымяраецца тытуламі, званнямі, багаццем. Жывата апантаны ідэяй вывучыць сына Міларада (Дзмітрый Каваленка) на доктара філасофіі і зацвердзіць сябе ў шляхетным грамадстве. Пад імем сына-лайдака пасылае вучыцца за мяжу іншага чалавека, які бліскуча заканчвае ўніверсітэт (Яўген Бераснеў). Праўда, прыдбаў хлопец не толькі дыплом, але і жонку (Святлана Сухадолава) з дзіцем…
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
11 красавіка (19:00) на камернай сцэне вы зможаце ўбачыць цёмную гісторыю са святлом у канцы тунэля «МЕТРО» па п’есе сучаснага беларускага драматурга Аляксандра Савухі.
Паспяховы, перспектыўны бізнесмен Дзмітрый Сяргеевіч, ці проста Дзіма (Дзмітрый Каваленка), вымушаны ехаць на чарговую важную сустрэчу ў метро. Для яго гэта нязручна, нязвыкла і нават агідна. Ён лічыць, што варта аддзяліць паспяховых, паважаных людзей ад нулёў, біямасы. У выніку нейкай недарэчнасці, спрабуючы выйсці з вагона, Дзіма трапляе ў іншую, паралельную рэальнасць…
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
13 красавіка (19:00) на вялікай сцэне – драматычная камедыя «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе славутага італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана».
Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна (заслужаны артыст РБ Георгій Лойка) ужо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай (заслужаная артыстка РБ Галіна Букаціна), сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай (Вікторыя Шамардзіна). Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
18 красавіка (19:00) вы зможаце ўбачыць на вялікай сцэне прэм’ерны спектакль «ДЗЯДЗЕЧКАЎ СОН» паводле аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага.
Мар’я Маскалёва (Наталля Аладка / Алена Шарэпчанка) імкнецца вырвацца з шэрага жыцця ў правінцыйным гарадку, трапіць у далёкую прывабную сталіцу і адначасова хоча ўладкаваць выгаднае замужжа для сваёй вытанчанай дачкі Зіны (Тамара Краснабаева-Чарняк / Паліна Крашэўская / Дар’я Французава). Нечакана ў горадзе з'яўляецца багаты і ўплывовы Князь (народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс / Юрась Цвірка). Толькі ж вельмі шаноўнага ўзросту! Акрамя таго, на руку і сэрца Зіны прэтэндуе малады, але зусім не паспяховы Павел Мазглякоў (Аляксей Анісеня/ Антон Бараноўскі). Маскалёва зробіць усё магчымае, каб выйграць латарэю лёсу і атрымаць шчаслівы квіток у новае жыццё. Але ці атрымаецца?
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
21 красавіка (19:00) на вялікай сцэне – прэм’ерны паказ сатырычнай гісторыі «ВЫТАНЧАНЫ ПАДМАН» па п’есе класіка рускай літаратуры Мікалая Гогаля «Гульцы».
Картачная гульня стала надзвычай папулярнай у Расійскай імперыі XIX стагоддзя. З цягам часу яна ператварылася ў сапраўднае шаленства. П’еса Гогаля і з’явіліся рэакцыяй пісьменніка на такую распаўсюджанасць гэтай гульні. Рэжысёру і сцэнографу спектакля Андрэя Жыгура яна здалася вельмі сугучнай і нашаму часу, калі штодзень мы сутыкаемся з праявамі махлярства і падману.
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
22 красавіка (18:00) на вялікай сцэне вы ўбачыце дэтэктыў сямейных адносін «ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН» па п’есе вядомага французскага драматурга Рабэра Тама.
«Восем закаханых жанчын» - гэта сямейная драма, унутры якой глядач апускаецца ў вір нявыказанага, хлусні і хітрасплеценых інтрыг, а восем галоўных гераінь, замкнёных у ізаляванай прасторы загараднага дома, сутыкаюцца з нетрывіяльным заданнем — знайсці забойцу бацькі сям'і. Забойца — адна з іх. Так ім здаецца. Але…
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
27–28 красавіка на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Уладзімірскага абласнога акадэмічнага тэатра драмы (Расія).
27 красавіка (19:00) уладзімірскія артысты пакажуць лірычную фантазію «ЖАДАНАЯ» Андрэя Кулагіна. Спектакль з’яўляецца ўладальнікам дыплома «За яркі эксперымент у вобласці новай драматургіі» VIII Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Смаленскі каўчэг» (красавік 2022 года). У маі таго ж года пастаноўка атрымаў Дыплом VI Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Пагаворым пра каханне... » у намінацыі «Перспектыўны творчы альянс».
Па назве зразумела: гэта гісторыя кахання. Але не простая гісторыя –«зацяжная». Няспраўджаная, пакутлівая, дзіўная. Але і выдатная, як кожнае сапраўднае каханне.
Герой п'есы Зміцер, па мянушцы Дым, – не проста таленавіты як пісьменнік, не проста вынаходлівы як інжынер. Ён арыгінальны, дасціпны, рамантычны, непрадказальны. Гісторыя яго светлага юнацкага кахання да Лоры праз гады атрымлівае спачатку цалкам настальгічны працяг, калі яна, замужняя дама, раптам прыходзіць разам з мужам Маркам яго наведаць. Але на тое ён і дэтэктыў, каб «крутыя віражы сюжэта выбівалі ў банальнасці глебу з-пад ног»!
Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
28 красавіка (19:00) гледачы ўбачаць трагікамедыю «АРТЫСТКА З КУКУШКІНА» па п’есе Вольгі Сцяпновай.
Пражыўшы ў шчаслівым шлюбе амаль паўстагоддзя, Марына ўсё жыццё лічыла, што каханы муж Коля пазбавіў яе шанцу стаць вялікай актрысай. Сваім шасцярым дзецям бацькі далі імёны герояў шэкспіраўскіх п'ес, якімі Марына мроіла з дзяцінства. А як гаворыцца, «як карабель назавеш – так ён і паплыве»: пад уплывам імёнаў сфармаваліся адпаведныя характары...
Клопаты пра гаспадарку і дзяцей «артыстка» цалкам усклала на мужа, каб самой «без перашкод» бліскаць у мясцовым народным тэатры вёскі Зязюліна. Але жыццё прайшло. Птушаняты выраслі і разляцеліся па вялікіх гарадах ад Масквы, Пецярбурга да Парыжа. Муж Коля памёр, і Марына засталася адна ў вялікай старой хаце з непасільнымі і нязвыклымі для яе вясковымі клопатамі. Толькі суседка Зоя зрэдку дапамагала ёй, забаўляла гутаркамі ды ахінала ідэямі.
На жаль, «геніяльная» ідэя парадаваць некага з дзяцей сваім перасяленнем прынесла Марыне нечаканыя ўражанні. Неспадзеўкай наведаўшы сваіх Джульету, Рамэа, Афелію, Клеапатру, Гамлета, Антонія, шматдзетная маці выяўляе, што нікому не патрэбна. Усім замінае. І скончыцца б гэтай гісторыі трагічным фіналам, але лёс якраз падаспеў з праверачкай…
Узроставае абмежаванне – 14+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
Для юных гледачоў 27 і 28 красавіка (11:00, 13:00) уладзімірскія артысты пакажуць яркую і гарэзлівую музычна-пластычную гісторыю «КАРАЛЕЎСКІ БУТЭРБРОД» Самуіла Маршака.
Гэта спектакль пра бадзёрага і прынцыповага Караля, які любіць здаровы лад жыцця; яго клапатлівую Каралеву; іх сімпатычную дыпламатычную Малочніцу і пра каралеўскую высокапастаўленую, гіпершаноўную і вытанчаную Карову, якая дастаўляе да каралеўскага двара выдатнае сметанковае масла. Праўда, дастаўляе час ад часу, па выключна выбітных выпадках і па адменнай найвысокай просьбе...
Узроставае абмежаванне – 3+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
29 красавіка (18:00) на вялікай сцэне вас чакае сустрэча з героямі маладзёжнай камедыі–фарса «КАХАННЕ І ПАДАТКІ» па п’есе Уільяма Ван Зандта і Джэйн Мілмар «Секс, каханне і падаткі».
Каця Дэніс (Паліна Крашэўская) ніяк не можа разабрацца, каго яна кахае – Лэслі (Аляксей Анісеня), альбо ўсё ж такі Джорджа (Дзмітрый Каваленка), за аднаго збіраецца выйсці замуж, але і другога кідаць не жадае. Лэслі прыгнятае сумленне, але ён ніяк не можа прызнацца ў здрадзе сябру. На сумленні ў Джона таксама ёсць пляма: каб зэканоміць колькі зялёных паперак, ён у падатковай дэкларацыі запісаў Лэслі ў якасці сваёй жонкі. Ён упэўнены, што менавіта грошы дазволяць яму больш трывала ўладкавацца ў нашым няпростым свеце. І каб знайсці выхад са складанай сітуацыі, юнак здольны на неверагодныя хітрасці, падманы і нават на ахвяру.
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
30 красавіка (18:00) на вялікай сцэне – меладрама «ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ» паводле аднайменнай аповесці амерыканскага драматурга і кінасцэнарыста Эрыка Сігала.
У цэнтры падзей – кранальнае і трагічнае каханне Олівера Барэта (Дзмітрый Каваленка) да Джэніфер Кавілеры (Дар’я Французава). Эрык Сігал напісаў амерыканізаваную версію «Рамэа і Джульеты» ХХ стагоддзя, у якой непераадольнай перашкодай для закаханых выступае не радавая варажнеча, а рознае сацыяльнае паходжанне і сямейны прыбытак. Нават у «дэмакратычнай» Амерыцы гэтыя фактары заўсёды выступалі на першы план.
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.
Чакаем вас у тэатры!
Добавить комментарий