БЕССМЯРОТНЫЯ «РАМЭА І ДЖУЛЬЕТА»

17 і 25 кастрычніка Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа запрашае на прэм’еру бессмяротнай трагедыі Уільяма Шэкспіра «Рамэа і Джульета». Новы спектакль прымеркаваны да 450-годдзя з дня нараджэння вялікага англійскага драматурга. Сюжэт, мяркую, ведаюць усе.

Пастаноўка – гэта аўтарская работа вядомага расійскага рэжысёра, народнага артыста Расіі, заснавальніка і бяссменнага мастацкага кіраўніка Маскоўскага «Театра на Юго-Западе», прафесара Валерыя Беляковіча. Яго почырк адрознівае свабода ад «рэчаў», сімвалічны рэквізіт, дынаміка, яркая відовішчнасць, кінематаграфічнае ,чароўна хуткае чаргаванне мізансцэн, уменне захапіць і аб’яднаць сцэну і глядзельную залу ў адзіным парыве карнавальнага відовішча. У дадзеным спектаклі Валерый Беляковіч выступае ў якасці рэжысёра, мастака і харэографа.

У галоўных ролях заняты: Раман Салаўёў (Рамэа), Юлія Цвікі (Джульета), Яўген Бераснеў (Меркуцыа), Дзмітрый Каваленка (Бенволіа), Яўген Лук’янаў (Тыбальт), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (сіньёр Капулеці), Алена Шарэпчанка (лэдзі Капулеці), Уладзімір Сівіцкі (сіньёр Мантэкі), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (лэдзі Мантэкі), Віктар Дашкевіч (Эскал), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова (Карміцелька Джульеты).

 

ЗАПРАШАЕМ У ТЭАТР!

САЧЫЦЕ ЗА АФІШАЙ!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X