БАЛЕТ МАРЫНЫ ВЕЖНАВЕЦ

Напэўна, не існуе больш вытанчанага віда мастацтва, чым балет. На Коласаўскай сцэне гэта яшчэ раз гатовы пацвердзіць і зусім юныя, і вопытныя беларускія артысты.
27 мая, а 19-й гадзіне, вы маеце магчымасць далучыцца да сапраўднага свята балетнага мастацтва. У першым аддзяленні – вашай увазе дзіцячы балетны спектакль «Спящая красавица». Пастаноўка падрыхтавана педагогамі «Балетнай школы Вежнавец» для выканання выхаванцамі школы.
Чароўная музыка Пятра Чайкоўскага, эфектныя дэкарацыі, касцюмы, пашытыя індывідуальна для кожнага танцора – усё гэта дазволіць стварыць атмасферу феерыі. А сюжэт, напэўна, многім добра вядомы. Злая фея Карабос накладае закляцце на прынцэсу Аўрору, абудзіць якую ад глыбокага сну можа толькі пацалунак закаханага. І вядома, такім закаханым з’яўляецца каралевіч Дэзірэ, які з дапамогай Феі Бэзу вяртае Аўрору і ўсё каралеўства да жыцця.
Дзіцячы балет – вынік сур’ёзнай, прафесійнай работы харэографаў і дзяцей. Складаныя сольныя партыі выканаюць лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў, якія дасягнулі высокіх рэзультатаў дзякуючы штодзённай настойлівай працы.
У другім аддзяленні прымуць удзел знакамітыя салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У тым ліку – і сама Марына Вежнавец. Вы ўбачыце ўрыўкі з балетаў «Лебединое озеро», «Спартак», «Дон Кихот» і іншыя цудоўныя сольныя нумары.
Чакаем вас! Квіткі можна набыць у касе!
Сачыце за афішай Коласаўскага тэатра!
Добавить комментарий