«БАБИЙ БУНТ» АД МУЗЫЧНАГА ТЭАТРА «ПЕТЕРБУРГСКАЯ ОПЕРЕТТА»
Музычны тэатр «Петербургская оперетта» – часты госць у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. 30 верасня (19:00) чакаем гасцей на вялікай сцэне з музычнай камедыяй «БАБИЙ БУНТ».
Створаная па матывах «Донских рассказов» Міхала Шолахава, вечная гісторыя расказвае пра барацьбу мужчын і жанчын, якія жывуць на берагах Дона. Атрымліваецца данская «Лісістрата».
Збунтаваліся бабы, усхадзіліся мужыкі, і пайшло-паехала…
І не важна, які час на двары, якія вятры пралятаюць над станіцай, важна толькі то, што «…без цябе, як без Дона я, не магу дыхаць і жыць.»
І хай праспяваюць данскія салаўі казакам і казачкам вечную песню пра каханне, зашапацяць ім стэпавыя кавылі, празвіняць узбярэжныя вербы пра Каханне, пра Вернасць, пра Шчасце.
Музыка Яўгена Пцічкіна. Рэжысёр Сяргей Шалагін, заслужаны артыст Расіі. Харэаграфія Мікалая Рэўтава. Мастак Алег Малчанаў, лаўрэат прэміі «Залаты Сафіт».
Прэм'ера адбылася ў 2014 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Спектакль паказваецца пад арыгінальную аркестравую фанаграму.
Працягласць – 2 гадзіны 10 хвілін з адным антрактам. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
У аператара квіткоў kvitki.by.
Чакаем віцебскіх гледачоў
на спектаклі музычнага тэатра «Петербургская оперетта»!
Добавить комментарий