АНДРЭЙ ЖЫГУР ПРЫМАЕ ЎДЗЕЛ у II МАЛАДЗЁЖНЫМ ТЭАТРАЛЬНЫМ ФОРУМЕ КРАІН СНД, БАЛТЫІ і ГРУЗІІ

З 19 па 26 лістапада 2015 года ў Мінску адбываецца II маладзёжны тэатральным форуме краін СНД, Балтыі і Грузіі.

У межах форума адбываецца конкурсны адбор сярод тэатральных мастакоў. Адзін з тых, хто прадстаўляе Беларусь, – мастак па рэкламе Коласаўскага тэатра, сцэнограф Андрэй Жыгур.

Малады творца вядомы сваімі арыгінальнымі сучаснымі, глыбока вобразнымі вырашэннямі афармлення спектакляў на сцэне нацыянальнага тэатра. Спектакль «Пахавайце мяне за плінтусам» Паўла Санаева (рэжысёр Валерый Анісенка) прымаў удзел у III Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Пастаноўка «Леанарда ?» Эвальда Флізара (рэжысёр Аляксандр Марчанка) была паказана ў якасці госця на Фестывалі сучаснай славенскай драмы (Крань, Славенія).

Неардынарным, метафарычным падыходам вылучаецца сцэнаграфія Андрэя Жыгура да спектакляў – «IN-side-OUT» па п’есе ірландскага драматурга Энда Уолша «Дублін, які засмоктвае цябе» (рэжысёр Наталля Навумава), і «Гэта ўсё яна» па п’есе сучаснага беларускага драматурга Андрэя Іванова, які таксама прымае ўдзел у форуме (рэжысёр Аляксандр Марчанка).

Зараз мастак працуе на сцэнаграфіяй да спектакляў «Белы анёл з чорнымі крыламі» Дзіяны Балыкі (рэжысёр Валерый Анісенка) і «Цені» па творах Францішка Аляхновіча (рэжысёр Ніна Обухава, выпускніца рэжысёрскага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў).

Андрэй Жыгур скончыў мастацка-графічны факультэт, магістратуру Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. Сябра маладзёжнай секцыі Беларускага саюза мастакоў. Як прызнаны творца, разам з Наталляй Ярмолавай і Аляксандрам Слепавым уваходзіць у створаную імі творчую суполку «Корань квадратны».

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X