93-і СЕЗОН ПАЧЫНАЕЦЦА! ТРАДЫЦЫЙНЫ «НЕСЦЕРКА», ТРЫ ПРЭМ'ЕРЫ і ГАСТРОЛІ!

Зусім хутка - верасень. А значыць - пачатак новага тэатральнага года. Для Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа гэты сезон ужо 93-і.

Традыцыйна адкрыецца новы сезон народнай камедыяй «Несцерка» В.Вольскага. 6 верасня, а 19-й гадзіне, запрашаем аматараў тэатральнага мастацтва далучыцца да гісторыі беларускага жартаўніка і дасціпніка Несцеркі, ролю якога іграе вядучы майстар сцэны Пятро Ламан. Спектакль перажыў некалькі адраджэнняў, адзначыў сваё 75-годдзе і зараз, як і раней, з'яўляецца найбольш папулярным сярод віцебскага гледача. Квіткі на адкрыццё сезона можна набыць у касе тэатра, а таксама, не выходзячы з інтэрната, на сайце kvitki.by.

Пачатак 93-га сезона будзе насычаны прэм'ерамі, які ў мінулымі вясной і летам толькі пачалі падабацца гледачам.

7 верасня (19.00) і 19 верасня (19.00) запрашаем вас на камедыю паводле аднаактовых п'ес сусветна вядомага класіка Антона Паўлавіча Чэхава - «Смешныя людзі». Пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава. Прасякнутыя тонкай іроніяй і знаходлівым гумарам, гісторыі, у якіх іграюць коласаўскія артысты, захапляюць лёгкасцю сюжэту і вытанчанасцю вобразаў. Героі Чэхава – звычайныя людзі, якія ў прапанаваных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі, кранальнымі. Квіткі на спектакль у касе тэатра і на сайце kvitki.by

12 верасня (19.00) і 28 верасня (19.00) на сцэне тэатра - дэтэктыў сямейных адносін «Восем закаханых жанчын» Р.Тама ў пастаноўцы мінскага рэжысёра Уладзіміра Савіцкага. Вы ўбачыце заблытаныя адносіны паміж жонкай, яе сястрой, цешчай, дзвюма дачкамі, дзвюма служанкамі і роднай сястрой аднаго мужчыны. Зайздрасць, рэўнасць, старыя крыўды – усяго тут намяшана. Але хто ж з гэтых улюбёных жанчын забіў беднага чалавека? І галоўнае – навошта?.. Адказ на пытанне - на сцэне Коласаўскага тэатра. Квіткі на спектакль у касе тэатра і на сайце kvitki.by.

14 верасня (19.00) і 23 верасня (18.00) - лірычная камедыя «Дурнічка» па п'есе класічнага драматурга Лопэ дэ Вегі. Пастаноўка мастацкага кіраўніка Коласаўскага тэатра Міхася Краснабаева. Гэтым летам спектакль прыняў паспяховы ўдзел у XXVII Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Насычаная страснымі, гарачымі танцамі і эмацыйнымі песнямі камедыя «Дурнічка» закружыць артыстаў, а разам з імі і гледачоў у рытме экспрэсіўнага, грацыёзнага фламенка. І ў чарговы раз дакажа, што няма нічога мацнейшага ў свеце, чым сіла кахання! Квіткі на спектакль у касе тэатра і на сайце kvitki.by.

Акрамя рэпертуарных спектакляў, у верасні на Коласаўскай сцэне можна будзе пабачыць гастрольныя пастаноўкі.

10 і 11 верасня (19.00) - папулярны ў Віцебску і не толькі Санкт-Пецярбургскі тэатр танца «Искушение» з шоу пад даждом «Признание в любви». Квіткі на сайце kvitki.by - на 10 верасня і на 11 верасня.

Закончыцца першы месяц новага, 93-га, сезона, гастольнай пастаноўкай музычнага тэатра «Петербургская оперетта» - «Свадьба в Малиновке». Спектакль напоўнены радасцю, вяселлем і любоўю, будзе даспадобы ўсёй сям'і. Прыходзьце ў тэатр 30 верасня, а 18-й гадзіне. Квіткі на сайце kvitki.by.

Сачыце за афішай!

Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X