4 і 6 красавіка – «И СНОВА ВМЕСТЕ». КАМЕДЫЯ РАСІЙСКІХ АРТЫСТАЎ ТЭАТРА І КІНО

 

4 красавіка (19:00) і 6 красавіка (18:00) на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа – гастролі расійскіх артыстаў тэатра і кіно. Віцебскія гледачы ўбачаць камедыю «И СНОВА ВМЕСТЕ».

Вядомы ў Расіі рэжысёр, майстар камедыі Павел Урсул запрашае атрымаць асалоду ад спектакля пра артыстаў. Суперзорка кіно і тэлесерыялаў Яўген Славін марыць пра гучнае вяртанне на тэатральную сцэну. І яму даецца такі шанец. Праўда, ён не ведае, што прадусар Анатоль Васін склаў кантракт з яго былой жонкай і партнёркай па сцэне Таццянай Магутнай. Пасля скандальнага разыходу гэтыя двое люта ненавідзяць адно аднаго, і для таго, каб не сарваць хуткай прэмеры, прадусару даводзіцца нагрувашчваць цэлыя горы неверагоднай хлусні.

Калі былыя супругі сустракаюцца, паміж імі выбухае ранейшы любосны запал, і гэта замінае рэпетыцыям, ператвараючы вострасюжэтную песу ў неканфліктнае буркаванне закаханых галубкоў. Спектаклю пагражае поўны правал. Рэжысёр і прадусар вымушаны прыдумаць спосаб, як прымусіць Яўгена і Таццяну зноў ненавідзець адно аднаго. І што ж урэшце пераможа – Нянавісць ці Каханне?

Паспяховы і годны склад актораў, выдатная п'еса, яскравы гумар – усе гэта гарантуе поспех спектакля «И снова вместе». У спектаклі заняты вядомыя сучасныя расійскія артысты Кацярына Сямёнава, Аляксандр Давыдаў, Аляксей Матошын і Юрый Анпілогаў.

Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі – у касе тэатра.
Тэлефон 62-63-81.
А таксама ў аператара квіткоў kvitki.by - 4 красавіка (19:00) і 6 красавіка (18:00).

У творчым багажы Кацярыны Сямёнавай да 2024 года назапасілася больш за восем дзясяткаў розных кінапрац. Яна вядома і па фільмах «Психопатка» (2007), «Пикап: Съём без правил» (2009), «Шесть соток счастья» (2013), «Монтекристо» (2008), «Дикий» (2009), «Любовь не делится на два» (2013), «Мама в законе» (2014), «Больше чем врач» (2016). У 2017 годзе артыстка з'явілася ў праектах «Наживка для ангела» з Таццянай Арнтгольц і Маркам Багатыровым, «Чисто московские убийства» з Людмілай Чурсінай. Таксама Сямёнава атрымала ролі ў фільме «Короткие волны», серыяле «Путешествие к центру души» і іншых. Тэатральны глядач з задавальненнем прыходзіць у Маскоўскі Мастацкі тэатр імя А.П.Чэхава і Маскоўскі дзяржаўны тэатр «Современник», каб убачыць любімую актрысу.

Аляксандр Давыдаў стаў вядомы пасля здымак у меладраме «Маруся». Ён арганічны ў кожным амплуа, з поспехам іграе ролі рамантычнага каханка і ліхадзея. Ягофільмаграфія налічвае каля 30 фільмаў і тэлепраектаў. У 2007 годзе Аляксандру прапануюць ролю Сомава ў кінастужцы «Путейцы», у 2009-м ён іграе ў містычнай драме «Правосудие волков». Паралельна бярэ ўдзел у здымках некалькіх тэлепраектаў: «Счастье по рецепту», «Закон и порядок», «Отдел оперативных расследований-2», «Дети белой богини». У гэты ж час яго запрашаюць на здымкі ў медыцынскую меладраму «Общая терапия». Папулярнасць сярод моладзевай аўдыторыі Аляксандр Давыдаў заваяваў падчас здымак у тэлесерыяле «Ранетки». А далей ён узяў удзел у другой частцы драмы, якую здымаў знакаміты кінарэжысёр Мікіта Міхалкоў «Утомленные солнцем-2. Цитадель».

Ігру Аляксея Матошына і гледачы, і крытыкі называюць таленавітай, яркай, у добра вядомым стылі. Артыст арганічна ўключаецца ў камедыйныя і драматычныя ролі.Высокі рост і фактурны выгляд дапамагаюць Аляксею Матошыну натуральна глядзецца і на тэатральных падмостках. Амаль адначасова з тэатральнай карерай пачалася і яго кінадзейнасць. У маладосці ён дэбютаваў у серыялах «Русские амазонки-2», «Саша+Маша», «Марш Турецкого», «Метод Фрейда», «Москва. Три вокзала» «Кухня», «Взрыв», у фільме «Этерна», які ўжо паспелі ахрысціць «адказам “Игре престолов”».

Юрый Анпілогаў з 1998 года іграў у трупе тэатра пад кіраўніцтвам А.Джыгарханяна, дзе праслужыў 15 гадоў. Іграў у антрэпрызах «Маскаи душа» (малады Шаляпін), «Императрица» (Ланскі), «Дама и её мужчины» (Джэк), «Муж, жена и сыщик» (муж). З 2001 года пачаў здымацца ў кіно. Сыграў ролі ў стужках «Глаза Ольги Корж», «Телохранитель-1», «Громовы», «Брестская крепость», «МУР. Третий фронт», «Zолушка», «Пётр Лещенко. Всё, что было...» і іншых.

Павел Урсул – культавы рэжысёр сучаснага тэатра Расіі. Вядомы рэзанансавымі і правакацыйнымі пастаноўкамі. Прыкладам, спектаклем «Чапаев и Пустота» паводле аднайменнага рамана Віктара Пялевіна (2000). Добры і ў жанры камедыі. У «Театре Луны» з поспехам ідуць яго пастаноўкі «Рубиновый вторник» па рамане Кена Кізі «Пролетая над гнездом кукушки», лірычная камедыя «Жена на бис», а таксама чорная камедыя «Двое бедных румын, говорящих по-польски» па песе Дароты Маслоўскай.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X