30 студзеня - ГАСТРОЛІ БЕЛАРУСКАГА АКАДЭМІЧНАГА МУЗЫЧНАГА ТЭАТРА

02.12.2025
30 студзеня (пятніца), 19:00, запрашаем гледачоў на вадэвіль «L'AMOUR, L'AMOUR – ЛЮБОВЬ, ЛЮБОВЬ» па лібрэта А.Курбскага. Спектакль пакажуць артысты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
Муж, жонка і каханак… Вечная гісторыя кахання і здрад. Часамі – вясёлая, часам ледзь сумная, але заўсёды з непрадказальным фіналам. І дзе б гэта не адбывалася – у Францыі ці ў Расіі – пераможцам заўсёды застаецца жанчына.
Беларускі акадэмічны музычны тэатр уяўляе дзве займальныя гісторыі з розных часоў і розных краін, а яднае іх той самы славуты любоўны трохкутнік.
Спектакль насычаны вясёлай музыкай, запальнымі танцамі і, вядома ж, іскрыстым гумарам. Героі, трапляючы ў чараду нечаканых і парой неадназначных сітуацый, знаходзяць неардынарныя выйсці са створанага становішча, выклікаючы ў гледачоў незабыўныя эмоцыі.
На VIII Міжнародным тэатральным фестывалі «Смаленскі каўчэг» вадэвіль «L'amour, l'amour - любовь, любовь» быў адзначаны спецыяльным прызам журы за яркі і высокі прафесіяналізм.
Рэжысёр-пастаноўшык Мадэст Абрамаў, народны артыст Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія. Харэограф-пастаноўшчык Алена Дзмітрыева-Лаўрыновіч. Мастак-пастаноўшчык Андрэй Меранкоў. Мастак па касцюмах Ілля Падкапаеў. Музычны кіраўнік Марына Траццякова. Мастакі па святле Ларыса Дудко і Іван Антанюк.
Прэм'ера адбылася 23 снежня 2021 года. Працягласць спектакля - 2 гадзіны.
Узроставае абмежаванне - 18+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі можна набыць анлайн.
І таксама - у касе тэатра. Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля - з 9:30 да 19:30,
абеднія перапынкі - 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.


















Добавить комментарий