28 красавіка – СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ АХОВЫ ПРАЦЫ
На працы мы праводзім мноства гадзін свайго жыцця, і ахова працы – пытанне, якое датычыцца кожнага. Нядзіўна, што з'явілася спецыяльнае свята.
Сусветны дзень аховы працы адзначаецца 28 красавіка і прысвячаецца тэме бяспечнага і здаровага рабочага асяроддзя як асноватворным прынцыпам і правам у сферы працы.
Першае падобнае мерапрыемства была праведзена прафсаюзамі і працаўнікамі ЗША і Канады ў 1989 годзе. Такім чынам яны ўшанавалі памяць калег, якія загінулі на працоўным месцы. Праблема аказалася актуальнай для шматлікіх краін. Ужо праз дзесяць гадоў аналагічныя акцыі прайшлі па ўсім свеце, у больш чым ста краінах.
У 2003 годзе Міжнародная арганізацыя працы (МАП) прапанавала адзначаць гэты дзень афіцыйна. Сёння яго адзначаюць 175 краін, у тым ліку ў Рэспубліцы Беларусь.
У чэрвені 2022 года Міжнародная канферэнцыя працы прыняла рашэнне ўключыць «бяспеку і гігіену працы» ў сістэму асноватворных прынцыпаў і правоў у сферы працы МАП. У сувязі з гэтым Канвенцыя пра бяспеку і гігіену працы і вытворчае асяроддзе №155 і Канвенцыя пра асновы, што спрыяюць бяспецы і гігіене працы №187, былі абвешчаны асноватворнымі канвенцыямі.
Гэтае паказальнае рашэнне азначае, што ўсе дзяржавы-члены МАП, незалежна ад узроўню іх эканамічнага развіцця, абавязваюцца выконваць і забяспечваць асноватворнае права на бяспечныя і здаровыя ўмовы працы незалежна ад таго, ці ратыфікавалі яны адпаведныя канвенцыі.
З гэтага моманту асноватворнымі прынцыпамі і правамі ў сферы працы складаюць: воля з'яднання і дзейснае прызнанне права на вядзенне калектыўных перамоў; скасаванне ўсіх формаў прымусовай працы; дзейсная забарона дзіцячай працы; недапушчэнне дыскрымінацыі ў галіне працы і заняткаў; бяспека і гігіена працы.
Добавить комментарий