25 ліпеня КАСІР ПА ПРОДАЖЫ КВІТКОЎ ЖАННА ПРУДНІКАВА АДЗНАЧАЕ ЮБІЛЕЙ
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
віншуе з юбілеем
касіра па продажы квіткоў Жанну Міхайлаўну Пруднікаву!
Жанна Міхайлаўна прыйшла на службу ў Коласаўскі тэатр 2 красавіка 2019 года. За гэты час зарэкамендавала сябе добрым, адказным, дысцыплінаваным работнікам.
Калектыў тэатра зычыць Жанне Міхайлаўне моцнага здароўя, шчасця ў асабістым жыцці, душэўнага і матэрыяльнага дабрабыту, выдатнага настрою, бадзёрасці і трываласці на доўгія гады! Хай сэрца не зведае болю, хай цела не адчуе стомы, хай душа любіць!
Няхай будуць прыемнымі вершаваныя радкі вядомага беларускага пісьменніка Генадзя Бураўкіна!
Якое шчасце – жыць на белым свеце,
Піць водар траў і цішыню бароў,
Твар падстаўляць пад чабаровы вецер
I мець сям’ю, работу і сяброў!
Якое шчасце – жыць зусім звычайна:
Браць кнігі з перапоўненых паліц,
I наліваць вадой крынічнай чайнік,
I ў садзе лісце прэлае паліць!
Аднойчы выйсці ў поле на дасвецці,
Каб зразумець – да ачышчальных слёз, –
Якое шчасце – жыць на белым свеце
Сярод вясёлак, птушак і бяроз!..
Добавить комментарий