24 мая ЗАПРАШАЕМ НА ГАСТРОЛЬНУЮ КАМЕДЫЮ «ХАЧУ КУПІЦЬ ВАШАГА МУЖА»

 

Маскоўскі тэатр «О'кэй» (Расія) запрашае на гастрольны паказ камедыі «Хачу купіць вашага мужа» па п'есе вядомага гумарыста і пісьменніка Міхала Задорнава. Гісторыі пра спробы купіць чужога мужа ўжо больш 20 год, але яна па-ранейшаму смешная, актуальная і паспяховая сярод гледачоў.

 

У Віцебску, на вялікай сцэне Коласаўкага тэатра, будзе паказаная адна з самых вядомых пастановак – спектакль з Валянцінам Смірніцкім, Аленай Сафонавай і Марыяй Клімавай. Артысты аб'ездзілі шмат якія гарады, а папулярнасць яго не згасае. Бо сюжэт смешнай гісторыі, найхутчэй, быў узяты аўтарам з рэальнага жыцця. Як і ўсе яго творчасць, заснаваная на назіраннях і трапных заўвагах.

У сямейны дом у дзень чарговых угодкаў вяселля з'яўляецца разлучніца і прапануе... прадаць ёй нявернага мужа за дзвесце тысяч долараў. Жонка як  жанчына практычная, з добрым пачуццём гумару, згаджаецца на авантуру. Сведкам дзіўных перамоў робіцца не ў час прышлы муж і спрабуе прыняць удзел, чым яшчэ больш пагаршае справу… Як жа ў гэтай неардынарнай сітуацыі паступіць ашуканая жонка? Гераіня камедыі Міхала Задорнава знаходзіць вельмі арыгінальнае выйсце са становішча.

 

Пастаноўка, прасякнутая музыкай, багатая нечаканымі пластычнымі развязкамі, даставіць гледачам нямала прыемных хвілін.

Заслужаная артыстка Расіі Алена Сафонава выконвае ролю дасціпнай жонкі. Актрыса добра вядомая гледачам па кінастужках «Соф'я Кавалеўская» (цэнтральная роля), «Зімняя вішня» (Вольга Іванаўна), «Дзе знаходзіцца нофелет?» (Ала), «Таксі-блюз» (Ніна, жонка Лёшы), «Прэзідэнт і яго жанчына» (Вера) і многіх іншых. У ролі няўдачлівага мужа – народны артыст Расіі Валянцін Смірніцкі. Ён вядомы па фільмах «Д'Артаньян і тры мушкецёры» (Партос), «Бацькі і дзяды» (бацька Лукаў), «Майстар і Маргарыта» (Семплеяраў),  «Зорка эпохі» (Аляксей Дзікі). Гора-пакупніцу грае маладая акторка тэатра і кіно Марыя Клімава, вядомая па стужках «Мачаха» (Марына Ігнатава), «Дарослыя гульні» (Марына Сіманава), «Адвакатэсы» (Быкоўская, суседка Субоціных).

Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X