23-24 кастрычніка – ГАСТРОЛІ МАГІЛЁЎСКАГА АБЛАСНОГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА
Пад канец кастрычніка на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа – гастролі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, чые пастаноўкі палюбіліся віцебскім гледачам. Госці пакажуць віцябчанам камедыі «Романтики», «Семь женщин на шее» і музычную казку для дзяцей «Дюймовочка».
23 кастрычніка (19:00) – камедыя на 3-ы дзеі «РОМАНТИКИ» па п'есе класіка французскай драматургіі Эдмона Растана.
Іскрысты гумар, дзёрзкія выкраданні, адважныя двубоі і шляхетныя подзвігі – усё гэта чакае вас у камедыі «Рамантыкі».
У сюжэце спарадыравана трагедыя Шэкспіра «Рамэа і Джульета»: паміж юнаком і дзяўчынай з двух нібыта варожых сем'яў, Персіне і Сільветай, выбухае запал. Для сапраўднага кахання ўсе перашкоды нічога не значаць, і любая перашкода з боку бацькоў толькі распальвае пачуцці праўдзівых рамантыкаў! Персіне і Сільвета, начытаўшыся рамантычнай літаратуры, нават мараць пра небяспекі і прыгоды.
Зрэшты, вельмі хутка высвятляецца, што нянавісць паміж сем'ямі паказная – яна разыгрываецца бацькамі закаханых, каб дамагчыся шлюбу паміж наіўнымі нашчадкамі… Даведаўшыся пра зман, ці расчаруюцца маладыя ў сваіх ідэалах або, наадварот, іх пачуцці ад гэтага толькі мацнейшымі?
Пра гэта вы даведаецеся з камедыі магілёўскага тэатра – вельмі вясёлай, вытанчанай і музычнай. Жывая музыка падкрэсліць атмасферу неразважлівасці, маладосці і рамантыкі. І, вядома ж, у гэтай гісторыі «канец шчаслівы, як сама вясна!»
Рэжысёр-пастаноўшчык і мастак-пастаноўшчык – Міхал Лашыцкі. У спектаклі скарыстана музыка інды-рок гурта «ili-ili».
Прэм'ера – 27 красавіка 2017 года.
Узроставае абмежаванне – 12+. Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін з двума антрактамі. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
24 кастрычніка (19:00) – французская камедыя «СЕМЬ ЖЕНЩИН НА ШЕЕ» па п'есе Клода Манье.
Чароўны і прадпрымальны хлопец Блэз уцягваецца ў рызыкоўную авантуру. Яго мэта – стаць казачна багатым. Падзеі разгортваюцца імкліва, а недарэчныя выпадковасці раз-пораз ставяць пад пагрозу дзёрзкую задуму. Шлях героя складаецца са мноства хвацкіх паваротаў. Блэз сам не заўважае, як апынаецца пад прэсам акалічнасцей – жанчыны шчыльна абступаюць яго з усіх бакоў…
«Семь женщин на шее» – лёгкі, гуллівы, бліскучы спектакль, у якім кожны персанаж валодае яркім характарам. У двух словах – французская камедыя з належнай рамантыкай і іскрыстым гумарам. Падзеі накладаюцца адно на другое, ніткай змотваюцца ў клубок, разблытаць які – заданне не з простых.
Гэта аповед пра нечаканае каханне, дзе ў канцы ўсё абавязкова будзе добра.
Рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Гузій. Мастак- пастаноўшчык Андрэй Меранкоў. Мастак па касцюмах Таццяна Стысіна.
Прэм'ера – 17 кастрычніка 2019 года. Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
У аператара квіткоў kvitki.by.
Для дзяцей магілёўскія акцёры пакажуць музычную казку «ДЮЙМОВОЧКА» паводле аднайменнага твора дацкага пісьменніка Ханса Крысціяна Андэрсана.
Хлопчыкі дзяўчынкі! Вашай увазе – знакамітая казка «Дюймовочка», напісаная паэтам, вандроўнікам і казачнікам Хансам Крысціянам Андэрсанам. Амаль два стагоддзі скарае сэрцы дзяцей і дарослых гісторыя дзяўчынкі, якая з'явілася на свкт з кветкі і была ростам не большая за пальчык, але мела добрае сэрца. Дзюймовачка зачаравала ўсіх вакол! Яе выкрадалі і ратавалі, сваталі за недарэчнае Жабяня і скупога Крата, але яна сустрэла адданых сяброў – Матылька і Ластаўку – і сапраўднае каханне.
Гэта казка – не толькі пра звяркоў і казурак. Мы, нібы некаторыя яе героі, заклапочаны надзённымі справамі: як выжыць, прахарчавацца, нагрэцца… І забываем пра тое галоўнае, што складае чалавечае шчасце і напаўняе наша жыццё сэнсам, – пра сяброўства і каханне. Менавіта пра гэта напамінае нам мудры і рамантык Х.К.Андэрсен, а артысты Магілёўскага драматычнага тэатра ўклалі ў яго гісторыю свой талент і душэўнае цяпло.
Казка, якую паставіў акцёр і рэжысёр Васіль Галец, вельмі прыгожая ўсім: глыбокім сэнсам, добрым гумарам, рамантычным сюжэтам, яркімі касцюмамі і чароўнымі танцамі, а таксама чароўнымі песнямі Аляксандра Баля, якія хочацца напяваць пасля спектакля…
Інсцэніроўка Васіля Галеца паводле аднайменнай казкі Ханса Крысціяна Андэрсана. Рэжысёр-пастаноўшчык Васіль Галец, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь. Мастак-пастаноўшчык Генадзь Кутовіч. Мастак па касцюмах Ларыса Будкевіч. Балетмайстар Дзмітрый Мураўёў. Аўтар музыкі і песень Аляксандр Баль.
Прэм'ера – 26 мая 2018 года. Працягласць – 55 хвілін. Узроставае абмежаванне – 0+.
Чакаем віцебчан на спектаклях
Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра!
Добавить комментарий