17 лістапада – «Я ТЕБЯ НИКОМУ НЕ ОТДАМ». ПАПУЛЯРНЫЯ АРТЫСТЫ Ў КАМЕДЫІ ЗНАКАМІТАГА АЎТАРА
17 лістапада (19:00) на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі папулярных артыстаў тэатра і кіно Расіі. Яны пакажуць спектакль «Я ТЕБЯ НИКОМУ НЕ ОТДАМ» па камедыі вядомага расійскага драматурга Мікалая Каляды «Курыца».
У правінцыйным гарадку кіпяць жарсці мацней, чым у сталіцы. Прыма мясцовага тэатра даведваецца, што яе муж, адміністратар тэатра, здраджавае ёй з маладой актрысай. Яна мае намер рашуча разабрацца са спакусніцай. Але справа прымае нечаканы паварот. Захапляльны сюжэт бытавых пакут з непрадказальным фіналам.
Гэта забаўная п'еса Мікалая Каляды, у якой гледачам прапануецца проста расслабіцца і пасмяяцца ад душы. Можа, толькі ў фінале маленькі сум паўстане ў душы ў кожнага, але ж на тое і існуе тэатр. А ўжо зарад бадзёрасці, весялосці і добрага настрою вам будзе забяспечаны.
Рэжысёр-пастаноўшчык Ірына Лычагіна.
Гледачоў парадуе па-сапраўднаму зорны склад спектакля.
Аляксандр Пяскоў вядомы па тэатральных работах (працуе ў Маскоўскім тэатры Луны), але найбольш як кінаартыст. Зняўся больш чым у 100 фільмах і тэлесерыялах. Сярод іх: «Анастасія Слуцкая» (Міхаіл Глінскі), «Тры жанчыны і мужчына» (Саша – галоўная роля), «Амерыкэн бой» (Нік Маккен, ён жа Коля Найдзёнаў, былы афганец – галоўная роля), «Цягнік да Брукліна» (Аляксей – галоўная роля), «Тайны палацавых пераваротаў» (Сумарокаў-Юсупаў), «Бандыцкі Пецярбург» (Няфёдаў, бізнэсмен і крымінальны аўтарытэт, галоўная роля) і многія іншыя.
Аляксандр Яфімаў вядомы гледачам па фільмах: «У жніўні 44-га» (Сяргей, ён жа Міхаіл Васін, радыст), «Звязда» (Артур Вендэль, оберштурмфюрэр), «Ад’ютанты кахання» (Аляксандр першы /Леандр – галоўная роля), «Смерць шпіёнам!» (маёр Рукавішнікаў), «Дом малюткі» (Алег – галоўная роля) і многія іншыя.
Галіна Данілава здымалася ў фільмах: «Татавы дочкі» (Галіна Паляжайкіна), «Прывіднае шчасце» (Тамара– галоўная роля), «Правінцыялка» (Марына Лядава) і іншых.
Папулярная артыстка тэатра і кіно, тэлевядучая Таццяна Абрамава знялася больш чым у 50 фільмах. Найбольш зорныя ролі: Надзя Кудрашова («Заўсёды кажы «заўсёды»), «Іваноў і Рабіновіч» (Клаўка Іванова – цэнтральная роля), Ганна Алілуева («Жонка Сталіна»), Карына («Мая мама – Снягурачка»), Ніна – галоўная роля («Каханы па найму») і іншыя.
Любоў Ціхамірава знаёмая па фільмах і серыялах: «Сёстры» (Маша Шаршнёва – галоўная роля), «Жаніх для Барбі» (Леначка, сакратарка), «Сышчыкі раённага маштаба» (Каця Палыніна – галоўная роля), «Маладыя» (Лера Харахордзіна – галоўная роля), «1943» (Галка – галоўная роля) і іншыя.
Узроставае абмежаванне 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі ў касе тэатра (тэл.62-63-81) і на сайце kvitki.by.
Чакаем вас у тэатры!
Добавить комментарий