Святлана ДАШКЕВІЧ
Асістэнт рэжысёра
Уладальніца прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Натхненне»
|
Нас абавязкова ўратуе любоў, паколькі, як адзначыў брытанскі драматург Рональд Харвуд, «мастацтва не мае сэнсу, калі яно не выводзіць з адчаю і не вымушае біцца нашыя сэрцы». |
БІЯГРАФІЯ Нарадзілася 18 кастрычніка 1952 года ў гарадскім пасёлку Халопенічы Крупскага раёна Мінскай вобласці. З 1969 па 1974 год навучалася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У.І.Леніна. З 1974 па 1979 год працавала ў сярэдняй школе №34 г.Віцебска. З 1979 па 1990 год працавала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа: З 1990 па 1991 год працавала кіраўніком літаратурна-драматычнай часткі Беларускага тэатра «Лялька». З 1991 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа: З 2020 года працуе асістэнтам рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. УЗНАГАРОДЫ 2001 – Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2006 – Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2007 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». 2015 - прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Натхненне». 2017 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. |
ДЗЕЙНАСЦЬ У КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРЫ Святлана Мікалаеўна Дашкевіч аддала амаль усё працоўнае жыццё тэатральнаму мастацтву, і зараз працягвае аддана працаваць на карысць Коласаўскага тэатра, дасканала ведае дзейнасць усіх ягоных структур. У творчай скарбонцы Святланы Дашкевіч – пераклады з рускай на беларускую мову п’ес да спектакляў «Грахі бацькоў» («Прывіды» Г.Ібсена), «Раманс на два галасы» («З Новым годам!» М.Варфаламеева), «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» («№13» Р.Куні), «Я чакаю сапраўднага мужчыну» («Прывабная жанчына з кветкай і вокнамі на поўнач» Э.Радзінскага), «О-ля-ля!..» («Вось табе і Ганна!» М.Камалеці), «Дарослыя дзеці» («Гэтыя вольныя матылькі» Л.Герша), «Гісторыя кахання» (інсцэніроўка аповесці Э.Сігала). З’яўляецца ініцыятарам правядзення і аўтарам сцэнарыяў многіх творчых вечароў на сцэнах тэатра. Па ініцыятыве Святланы Дашкевіч у Коласаўскім тэатры больш за 20 год запар праводзіцца гарадскі конкурс «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр», сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскім гарвыканкамам. Мэта конкурсу – прапаганда беларускай драматургіі на самадзейнай тэатральнай сцэне, далучэнне моладзі да тэатральнага мастацтва, культывацыя культурных каштоўнасцей у асяроддзі школьнай і студэнцкай моладзі, выхаванне глядацкай культуры. На працягу 25 гадоў была сакратаром мастацкага савета тэатра імя Якуба Коласа. |
|||
ПУБЛІКАЦЫІ 1. «І хобі для яе, і праца» Ю.Іваноўскага. - Літаратура і мастацтва. – 25 января 2008 года. – С.10. |
Добавить комментарий