Андрэй ЖЫГУР
Рэжысёр-пастаноўшчык
|
|
БІЯГРАФІЯ Нарадзіўся 28 чэрвеня 1983 года ў горадзе Віцебску. З 2000 па 2005 год навучаўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. З 2005 па 2006 год навучаўся ў магістратуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. Па выніках абароны дысертацыі па тэме: «Тэатральны плакат Беларусі: гісторыя і стылістычнае развіццё» прысвоена акадэмічная ступень магістра мастацтвазнаўства. З 2006 года працуе мастаком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. З 2006 па 2010 год навучаўся ў аспірантуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2018 па 2019 год навучаўся ў Вышэйшай школе сцэнічных мастацтваў (Тэатральная школа Канстанціна Райкіна (Масква, Расія). Атрымаў прафесійную перападрыхтоўку ў форме стажыроўкі «Тэатральная рэжысура» (майстэрня народнага артыста Расіі К.А.Райкіна). З 2019 года навучаецца ў Вышэйшай школе сцэнічных мастацтваў (Тэатральная школа Канстанціна Райкіна (Масква, Расія) па спецыяльнасці «Рэжысура тэатра» (майстэрня народнага артыста Расіі К.А.Райкіна). З верасня 2020 года працуе рэжысёрам-пастаноўшчыкам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Намеснік старшыні мастацкага савета тэатра. |
ПАСТАНОЎКІ Ў РЭПЕРТУАРЫ – «Метро» А.Савухі СЦЭНАГРАФІЯ і КАСЦЮМЫ - «Матылёк... Матылёк...» А.Нікалаі |
|
УЗНАГАРОДЫ 2015 - Ганаровая грамата Беларускага фонду культуры. 2016 – Дыплом лаўрэата VI Міжнароднага фестывалю камерных і монаспектакляў «LUDI» (Арол, Расія) у намінацыі «Лепшая работа мастака» за сцэнаграфію і касцюмы спектакля «Гэта ўсё яна» А.Іванова па версіі маладзёжнага журы. 2017 – Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. 2020 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2021 - спектакль «Гульня ў джын» - лаўрэат у намінацыі «Лепшы спектакль малой формы» на VIII Міжнародным тэатральным фестывалі «Смаленскі каўчэг» (Смаленск, Расія). Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура |
СЦЭНАГРАФІЯ МІНУЛЫХ СПЕКТАКЛЯЎ - «Леанарда ?» па п’есе Э.Флізара «Што не так з Леанарда?» СЦЭНАГРАФІЯ СПЕКТАКЛЯЎ Тэатральная лабараторыя «Telpa Daugavpils» - «Крыкі чаіц» А.Іванова. Цэнтр візуальных і выканаўльніцкіх мастацтваў «АртКарпарэйшн» (Мінск) - «Опіум» В.Каралёва (лепшы спектакль малой формы на XXII Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа» (Брэст, 2017) Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі - «Гэта ўсё яна» А.Іванова. Гомельскі абласны драматычны тэатр - «Дрэвы паміраюць стоячы» А.Касоны Мінскі абласны драматычны тэатр - «Час сэканд-хэнд» паводле аднайменнай кнігі С.Алексіевіч Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр - «Ураджай» П.Пражко. Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр - «Урод» Марыуса фон Маенбурга (пераможца ў намінацыі «Лепшы тэатральны праект па сацыяльнай праблеме» на VII Міжнародным тэатральным фестывалі «Смоленский ковчег» (Смаленск, Расія, 2020) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы - «Мумі-троль і камета» паводле аднайменнай кнігі Т.Янсон (сцэнаграфія) Творчая каманда «ZA Театр» - «Бабін дом» А.Дземахіна Незалежная тэатральная кампанія HomoCosmos - «Дора, або Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў» Л.Берфуса Тэатральная кампанія «МюзікЛэнд» - «Дзінь-дон, я ваша МАМА!» |
Добавить комментарий